Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/50

Гэта старонка была вычытаная

перарабляецца на мясцовых гутах і фабрыках. Сярпы, нажы, косы і іншыя жалезныя выбары ў значнай колькасьці вывозяцца адгэтуль за межы. Да вайны іх вывозілі між іншым і ў Беларусь і ў Расію. Аднак і сельская гаспадарка ў краіне стаіць ня горай, чымся ў Швайцарыі. У прадоўжных далінах Усходніх Альп і ў Венскай нізіне каля Дунаю шмат ураджайных куточкаў, па якіх добра ўзрастае збожжа, садовіна і вінаграднік. У паўднёвых далінах пад забаронай гор расьце морва, лісьцем якой жывіцца шаўкоўны вусень. Нарэшце каля вазёр Комо, Маджорэ і іншых сьпеюць паўднёвыя плады і растуць вечназялёныя дрэвы. (чаму?) Як і ў Швайцарыі, гэтак месцам і ўва Ўсходніх Альпах па горных лугох пасьвяць найлепшую малочную жывёлу, а па рэках сплаўляюць горны лес у бязьлесныя Дунайскія нізіны.

На поўначы краіны жывуць пераважна немцы, на паўднёвым усходзе — славенцы, на паўднёвым захадзе — італійцы (ірэтороманцы або лядыны).

Мал. 32. — Места Зальцбург ва Ўсходніх Альпах.


Мал. 32. — Места Зальцбург ва Ўсходніх Альпах.

Немцы Ўсходніх Альп паходзяць ад гэрманскага племя баювараў, якое жыло і далей на поўнач у Нямеччыне. З даўных часоў Паўночна-Ўсходнія Альпы Венская нізіна мелі сувязь з Нямеччынай. Аднак прыродныя варункі ў Альпых маюць мала падобнасьці да прыродных варункаў Нямеччыны, інтарэсы альпійцаў і насельнікаў Нямеччыны маюць мала супольнага, а дзеля таго й сувязь паміж імі ня была трывалай. З нямецкіх зямель ува Ўсходніх Альпах была ўтворана асобная дзяржава — Аўстрыя, якой пашанцавала злучыць пад сваёй уладай вяліз-