Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/53

Гэта старонка была вычытаная

Тут таксама ёсьць унівэрсытэт, але горад болей вядомы, як месца збору падарожнікаў, якія прыяжджаюць любавацца краявідам Усходніх Альп.

Мал. 34. — Горад Інсбрук.


Мал. 34. — Горад Інсбрук.

У так званым Паўднёвым Тыролі, залюдненым італійцамі (і рэтороманцамі) і забраным Італіяй ад Аўстрыі ў час вялікай вайны, ляжыць Трэнтыно (панямецку Трыент, 30000 нас.), асяродак шоўкавай прамысловасьці. На паўднёвых схілах Усходніх Альп у ваколіцы, якая здаўна належала да Італіі, ляжыць яшчэ некалькі значных гарадоў, вядомых вырабамі з шоўку. Найвялікшы з іх Вэрона (86000 насельн.).

Балканскі паўвостраў.

(Азнач яго географічнае палажэньне. Пералічы паводле карты, якія моры яго атачаюць? Які выгляд маюць яго берагі? Якія другарадныя паўвостравы ўваходзяць у склад Балканскага? Якія астравы ляжаць у морах, што атачаюць Балканскі паўвостраў? За дапамогай якіх пратокаў і якога мора Чорнае мора злучаецца з Эгэйскім?)

Балканскі паўвостраў ня мае такой выразнай паўночнай мяжы, як Пірэнэйскі паўвостраў або Італія, якія адмяжоўваюцца ад рэшты Эўропы магутнымі горнымі ланцугамі (якімі?). За паўночную мяжу Балканскага паўвострава лепей за ўсё прымаць раку Дунай і яго прытоку Драву.

Нават тыя часткі Альп, што ляжаць на поўдзень ад вышняй Дравы, так званыя Паўднёва-Ўсходнія Вапняковыя Альпы, можна быо-б далучыць да Балканскага паўвострава, бо й паводле сваёй будовы і водлуг асаблівасьцяй насяленьня яны вельмі падобны да Дынарскіх гор, якія ляжаць на Балканскім паўвостраве, далей на паўднёвы ўсход.

На захадзе Балканскага паўвострава ўдоўж берагоў Адрыятычнага мора цягнуцца роўналежныя ланцугі Дынарскіх горных зморшчаў, скла-