Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/74

Гэта старонка была вычытаная

Паўночная частка Грэцкага паўвострава складаецца з дзьвёх акруг: Эпіру на захадзе, каля берагоў Іонійскага мора, і Тэсаліі на ўсходзе, каля Эгэйскага мора.

Эпір ёсьць горная краіна, складзеная з роўналежных зморшчавых горных ланцугоў - працягаў Дынарскага ўкладу.

Мал. 41. — Выгляд зьлепняковых скал у Тэсаліі.


Мал. 41. — Выгляд зьлепняковых скал у Тэсаліі.

Сярод пустынных вапнавых узвышшаў, люднасьць якіх займаецца толькі гадоўляй авечак, тут зусім рэдка сустракаюцца ўрадлівыя даліны рэк, або катліны, гожыя для ральніцтва. Наадварот, Тэсалія, абваднёная р. Салямврыяй, зьяўляецца ўраджайнай роўнай катлінай, на якой добра ўзрастаюць кіяхі ды пшаніца, вінаграднік і пладовыя дрэвы. З усіх бакоў горы