Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/18

Гэта старонка была вычытаная

Харошыя старасьвецкія будынкі сьведчаць аб дауным багацьці Гданьску, аб тых часох, калі ён належаў да нямецкага

гандлёвага хаўрусу гарадоў Ганзы. Цяпер тут будуюць караблі і, як у асяродку ўраджайнай сельска-гаспадарчай краіны, перапрацоўваюць продукты ральніцтва. Ёсьць тут многа паравых

млыноў і цукраварань.

У беспасрэдным валаданьні Польшчы ёсьць толькі маленькая прыстань Пуцк, і наагул у Кашубскай краіне апрача Гданьску мала гандлёвых гарадоў.


Мал. 72.-Гданьск.

Кашубскую краіну завуць іначай Заходняй або Каралеўскай

Прусіяй. У адзнаку ад Усходняй Прусіі, Княскай, яна да дзелаў Польшчы належала да Польскага каралеўства, у той час,

як Усходняя Прусія і тады ўжо была часткай Прускай дзяржавы.

Фінска-Скандынаўскі масыў.

(Азнач яго географічнае палажэньне. З якіх паўвастравоў ён складаецца? Якія моры яго атачаюць? Якія моры і пратокі аддзяляюць яго ад Гэрманскай стараны?).

У склад Фінска-Скандынаўскага масыву ўваходзяць Скандынаўскі ды Кольскі паўвостравы і Фінскі пярэсмык, які злучае іх з рэштай Эўропы. Старана гэтая існуе ў стане сухазем'я з першых часоў жыцьця зямлі. Некалькі разоў, калі мора залівала бязмаль усе іншыя краі Эўропы, Фін-