Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

стом, прамярзаюць за зіму так, што нават улетку мякчэюць толькі на самай паверхні. Вечна мёрзлы грунт перашкаджае ўзрастаньню дрэў, і расьліннасьць краіны складаецца з лішаёў або з убогай травы. Тут пануе тыповая лішаёвая тундра, у якой з хатніх жывёл толькі паўночны алень можа нават узімку выдзіраць з-пад сьнегу траву і так званы аленяў мох, шэры кусткаваты лішай. На поўдні тундра няпрыметна пераходзіць у хваëвы бор, які аднак і там чаргуецца з вялікімі прасторам балот і скалаватых пустак. Земляробства ў большай частцы краіны немагчыма.

Насельнікі краіны, лапары, каля мора займаюцца рыбацтвам і жывуць там асела, а ў тундры вандруюць з месца на месца разам з сваімі аленямі, якія даюць лапарам мяса, скуру, малако, наагул, усё патрэбнае для жыцьця. Лапары жывуць вельма бедна і патроху выміраюць; з лепшых месц іх павыганялі на захадзе норвэжцы і швэды, на ўсходзе тавасты і карэлы, загналі сюды ў нудную убогую тундру і зямлю іх падзялілі паміж сабой. Паўночна-заходняя частка краіны належыць да Норвэскай дзяржавы, паўднёва-заходняя-да Швэдзіі, сярэдзіна-да Фінляндыі, Кольскі паўвостраў-да Расіі.

Паўночны бераг Лапаршчыны або (паўднёвы бераг Барэнцава мора), так званы Мурманскі бераг, абцякаецца галіной Гольфштрому і або зусім не замярзае, або замярзае толькі на кароткі час. Рыбныя багацьці прывабілі туды многа расійцаў, якія пакрысе выціскаюць адтуль лапароў. Расійскія, норвэскія і лапарскія рыбакі ловяць ля Мурманскага берагу шмат траскі, селядцоў, камбалы і іншай рыбы, трошкі далей ад берагоў палююць морскіх зьвяроў: нэрпаў, маржакоў і кітоў. Расійскі ўрад праклаў сюды (з Ленінграду праз Петразаводзк) чыгунку аж да самага мора, дзе расійскія перасяленцы пабудавалі горад Мурманск, які набыў у час вайны значную вагу, як адзіная незамярзаючая прыстань Расійскай дзяржавы, не адрэзаная немцамі ад рэшты Эўропы.

Беламорскі бераг Лапаршчыны, да якога не дасягае Гольфштром, замярзае на доўгі час, прыблізна на палову году, і ня мае ніякага гандлёвага значэньня.

Фінляндыя ўдаецца ў Балтыцкае мора між Батніцкай і Фінскай затокай. Гэта ўзгаркаватая раўніна, складзеная з гранітаў і гнэйсаў, якія месцам зусім агаляюцца, месцам хаваюцца пад тонкім пластом ледавіковых. адкладаў.

Згладжаныя скалы, буйнае і дробнае ледавіковае каменьне паўсюды раскіданы па краіне. Большая частка Фінляндыі можа лічыцца раунінай, але калісь і Фінляндыя была пакрыта значнымі гарамі, якія ў працягу мільёнаў вякоў былі зроўнены выпятрэньнем і вадой. Цяпер тут захаваліся толькі нявысокія ланцужкі ўзгоркаў на вадападзелах. З поўначы з Лапаршчыны ў Фінляндыю ўваходзіць вадападзельны груд Маансэльке, які на сваім паўднёвым канцы падзяляецца на 2 галіны. Усходняя галіна пад назовам Олонецкіх гор ідзе на паўднёвы ўсход у Карэлію; заходняя,