Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

гарады, насельнікі якіх гандлявалі з літоўцамі, абменьваліся з імі ведамі і практыкай у гаспадарным жыцьці. З беларусамі літоўцы жылі, як з добрымі суседзямі і братамі, запазычалі ад іх мову, веру і звыча), пакрысе злучаліся з імі ў адну нацыю, зьліваліся з імі. Літоўскія князі жаніліся з беларускімі князёўнамі, злучалі пад сваім валадарствам і літоўскія і беларускія землі. Такім чынам утварылася магутная Літоўска-Беларуская дзяржава, у якой панавала беларуская мова і беларуская культура. Злучыўшыся ў адну дзяржаву з Беларусьсю, літоўцы не баяліся ужо нямецкіх крыжакоў Латвіі ды Усходняй Прусі, і часамі самі пагражалі існаваньню іх суполак. У XІV в. літоўска-беларускі князь Ягайла ажаніўся з польскай каралеўнай і злучыў пад сваёй уладай Літву, Беларусь і Польшчу. Аднак Літоўска-Беларуская княства карысталася ў гэтай дзяржаве самаўрадам было фактычна самастойным да XVІ в. Пасьля так званай Люблінскай вуніі Літвы з Польшчай, на Літве замест беларускіх уплываў пачынаюць панаваць уплывы польскія. Польская мова пачынае выціскаць беларускую ў дзяржаўных установах, каталіцтва пачынае выціскаць праваслаўную веру. Тыя літоўцы, якія яшчэ трымаліся паганства, пад уплывам Польшчы прынялі рымска-каталіцкую веру, хаця й захавалі сваю даўна-літоўскую мову, старасьвецкія звычаі і абрады. Пасьля падзелаў Польшчы бязмаль уся Літва адышла да Расіі, за выняткам Сувальшчыны і вусьцяў Нёмну, якія адышлі да Прусіі. Пасьля наполеонаўскіх войн, разам з так званым "Царствам Польскім", да Маскоўшчыны далучылі і Сувальшчыну. Такім чынам толькі вусьці Нёмну з прыморскім местам Клайпеды (Мэмэль) заставаліся пад немцамі. Пасьля нямецка-расійскай вайны 1914-18 г. літоўцам удалося стварыць нарэшце незалежную Літоўскую рэспубліку. Па ўмове між урадам гэтай рэспублікі і Савецкім урадам да Літоўскай дзяржавы мусіла адысьці яшчэ частка Беларусі з даўнай сталіцай Беларуска-Літоўскага княства—Вільняй. Але гэтая частка Беларусі пасьля польскарасійскай вайны была акупована палякамі, якія склікалі там мясцовы сойм, абвясьціўшы злучэньне Віленшчыны з Польшчай.

Сучасная Літоўская дзяржава (50000 кв. клм. з 2300000 насельн.) лічыцца самастойнай рэспублікай, якая абымае амаль што ўсе землі, залюдненыя літоўцамі і жмудзякамі.

Дзякуючы добрым гляістым грунтом, ральніцтва на Літве мае яшчэ большую вагу, як на Беларусі, Латвіі або Эстоніі. Ня толькі жыта, але й пшаніца добра расьце ў межах краіны і задавальняе збожжам усіх яе насельнікаў. Збожжа нават вывозіцца за межы Літвы ў Заходнюю Эўропу, асабліва ў Нямеччыну. Замест трохпалёўкі, якая пануе на Беларусі ды у Маскоўшчыне, тут ужо даўно пашырыўся чатырохпольны спосаб ральніцтва з засевамі канюшыны і іншых кармавых трау. Бульба і лён, як і ў Латвіі, тут маюць вялікае значэньне. Дастатнасьць кармавых трау дазваляе трымаць добрую жывёлу, і малако дае важныя продукты вывазу. Як і на Беларусі, добрыя варункі для свайго ўзрастаньня знаходзіць тут і садовіна, так што за межы—у Рыгу, Кенігсберг, Вільню, а раней нават у