Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/22

Гэта старонка была вычытаная

Ня лёгка было адважыцца. Мазгі працуюць шпарка. Мне здавалася, што я бачу гэту чорную скрынку ўнізе, на першабытных глыбінях, што я адчуваю дрэннае, сапсаванае паветра, якім дыхалі ўжо некалькі разоў, і потым бачу, як сьцены сьціскаюцца, угінаюцца ў сярэдзіну, разрываюцца па швох, і вада б’е ў кожную дзірку, шчылінку і сочыцца зьнізу. Гэта была марудная, жудасная сьмерць. Але я кінуў вокам. На мяне пазірае гэты чалавек. У ім было натхненьне мучальніка навукі. Ён захапляе, такі энтузіазм, і калі ён і вар’яцкі, то ў кожным разе — шляхетны і неэгоістычны.

Я загарэўся, стаў на ногі, падаў яму руку.

— Доктар, я з вамі да канца, — сказаў я.

— Я ведаў гэта, — адказаў ён. — Я выбраў вас не з-за вашых невялікіх ведаў, мой малады сябра, — дадау ён, сьмяючыся, — і не з-за вашага блізкага знаёмства з морскімі крабамі. Ёсьць другія якасьці, якія могуць хутчэй прыдацца — гэта шчырасьць і мужнасьць.

І з гэтым невялічкім кавалачкам слодычы скончылася размова. Я аддаў маю будучыню Маракоту, і ўвесь вызначаны мною плян майго жыцьця быў разьбіты. Але ўжо адплывала апошняя лодка. Прышлі за поштай. Вы або не пачуеце больш пра мяне, дарагі мой Тальбот, або атрымаеце ліст, які варта пачытаць. Калі вы нічога не пачуеце, то можаце ўзяць помнік і кінуць дзе-небудзь на поўдзень ад Канарскіх выспаў з надпісам: „Тут, або дзесьці тут,