Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/50

Гэта старонка была вычытаная

плыць да нас, рыючы носам сярод губкаватых расьлін. Другая вялізная чырвоная істота, нібы дурная карова акіяну, жавала жвачку пад маім ілюмінатарам, ды яшчэ другія істоты лыпалі вачыма тут і там, паднімаючы час-ад-часу галовы, каб паглядзець на дзіўны прадмет, што так нечакана зьявіўся сярод іх.

Я толькі мог дзівіцца Маракоту, які ў гэтым сапсутым паветры, перад самай сьмерцю ўсё-ткі запісваў свае нагляданьні ў кніжку. Не пераймаючы яго мэтоду, я, аднак, зрабіў у галаве свае запісы, якія заўсёды захаваюцца, як малюнак, што адбіўся ў маёй галаве.

Самае дно акіяну было з чырвонай гліны, але тут яно было пакрыта шэрай марской тваньню якая ўтварала хваляпадобную паверхню скрозь, куды толькі дасягала вока. Гэтае дно ня было гладкім, але яго рэзала мноства дзіўных, круглых узгоркаў, як той, на які мы селі. Усе гэтыя ўзгоркі сьвяціліся ў празрыстым асьвятленьні. Паміж гэтымі маленькімі ўзгоркамі плавала безьліч дзіўных рыб, некаторыя з іх былі зусім невядомыя навуцы. Рыбы гэтыя бліскалі ўсімі водценьнямі фарбаў, але панаваў чырвоны і чорны колер. Усхваляваны Маракот наглядаў за імі і запісваў у кнігу.

Паветра зрабілася вельмі цяжкім, і мы зноў маглі сябе выратаваць толькі тым, што выпусьцілі частку тлену. Як ні дзіўна, мы ўсе былі вельмі галодныя, — я б сказаў, што мы былі галодныя, як