Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/80

Гэта старонка была вычытаная

страчанага краю. І вось перада мною паўставалі мілыя старыя сьцены Оксфорду або старажытныя вязы ды знаёмае поле для выпярэдніцтва ў Харвардзе. У тыя першыя дзянькі яны здаваліся мне такімі-ж далёкімі, як пэйзаж які-небудзь на месяцы, і толькі цяпер цьмяным і няясным вобразам пачынае сьпець у маёй душы надзея на тое, што яшчэ ўбачу я іх.