Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

І, калі прыходзіць Яроцкі, Лідачка з усяе сілы моршчыць свой твар, каб вышаў сур‘ёзны і бязуважны, каб паказаць яму, што яе зусім ня радуе тое, што ён нарэшце зьявіўся А сэрца-ж ня ўбачыш, як яно тукае, як разрываецца проста ад радасьці. О, каб убачыў ён сэрца!

Яроцкі часта ходзіць да Лідачкі. Ён упарты і рашыў дасягнуць таго, што намеціў.

У Лідачкі ён пазнаёміўся з Горскім, іхным кватарантам.

Вось іх першая гутарка:

— Вельмі прыемна. Яроцкі.

— Горскі. Вы, здаецца, нядаўна прыехалі?

— Так, два тыдні ўсяго. Мабыць, хутка й паеду.

— Чаму?

— Не магу. Не магу доўга сядзець на адным месцы. Цягне нешта, штурхае у новыя гарады, да новых людзей, да сьвежых уражаньняў.

— Хм… Гэта, мабыць, ад тэмпэраманту.

— Мабыць.

Потым маўчалі троху, пакуль ня стала нялоўка. Тады Горскі спытаўся:

— Вы дзе працуеце?

— У коопэрацыі. А вы?

— У політасьвеце.

І ўсё.