Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

ху, задорныя выкрыкі, пялёсткамі чыстымі песьні званочкаў, рыканьне напорные аўтомобіляў.

Горад жыве.

У горадзе вечарамі жыцьцё бывае пярэстае, гучнае і б‘ецца, кіпіць, як вада на нятушанай вапне. Вечарамі з нор выпаўзаюць начныя стварэньні, у якіх розныя вопраткі і адзін твар, бо усе хварбуюцца аднымі хварбамі і жывуць адным жыцьцём. У жыцьці гэтым няма ўздымаў, а ёсьць брудныя, калечаныя выбрыкі — на гадзіны кульгава ўскідаецца сэрца, родзіць чорна-лілёвыя радасьці. Гэта — прыгожасьць жыцьця!..

Яшчэ — вечарамі па зырліва-асьветленых вуліцах на аўтомобілях, на ліхачах, проста на возьніках, у шубах, бэкешах, у шапках кашлатых езьдзяць Яроцкія.

Так ідзе у горадзе ноч.

Гэта — гніль, парахня.

Каля бліскучага рэсторану Яроцкі загадаў спыніцца.

— Зайдзем павячэраць.

Шчупак другі раз ужо тут, але адчувае сябе нялоўка, раскідана. Праўда, трохі лепш стала, як увашлі ў асобны пакой, як зачыніліся, асталіся ўтрох. Нават весялосьць пачала ўзьнімацца.