Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Многа пілі. Усе. І Лідачка тож. Яна расчырванелася ўся, і вочы яе заблішчэлі. Прыгажосьць яе цяпер нейкая вострая, калючая. У вачох — гульлівы задор, сьмеласьць. Яна бессаромна цалуе Яроцкага, абымае. Перасела к яму на калені, рагоча нядобра так.

Шчупаку ўспомнілася простытутка — худая, шурпатая. Скончыў сэрца нейкі цяжарны боль.

Нашто Лідачка гэтак? Такая прыгожая, чыстая — нашто яна брудна так, усё роўна, як тыя, што на вуліцы, шлындаюць.

А Яроцкі, падлівае, прымушае піць. Віхаецца тлум у галаве, нутро ўзбураецца, гатова выліцца ў рогат зьвярыны, ці ў песьню гульлівую. Або — у сьлёзы, горкія, п‘яныя сьлёзы.

Па Лідачцы плакаць трэба. Так, трэба плакаць…

А Яроцкі рагоча. Яроцкі загадаў, каб Лідачка з ім, з Шчупаком, цалавалася.

Як гэта так? Ён з Лідачкай?.. Ён і дакрануцца да яе ня важыцца. Яна-ж такая прыгожая…

Лідачка сама цалуе яго. Яна села к яму на калені, цягае за бараду, сьмяецца.

Рукі міжвольна цягнуцца, мацаюць. Горача як!

Лідачка б‘е яго па шчацэ і, сьмяючыся, перасядае к Яроцкаму.

Яроцкі ўстаў. Да яе, як да служанкі: