— Ну, хадзем!
Вышлі. Дарогай Яроцкі шапнуў Шчупаку:
— Цяпер к чортавай мацеры.
Селі на вазок. Адляцеў злосна-вісклівы званочак.
Шчупак астаўся адзін. Пастаяў хвілінку на месцы і пашоў, хістаючыся, па вуліцы. Пашоў шукаць сваю шурпатую простытутку.
VIII
Яроцкі ня быў тры дні ў канторы. За гэты час ён далікатна ціснуў дзесяткі рук і ў дзесяткі ачэй углядаўся з сяброўскаю шчырасьцю, усьміхаўся ветла, адкрыта. Ён усюды пакідаў за сабой сымпатыю, яму верылі ўсюды.
Трохі цяжка, няпрыемна было. Іншаму хочацца плюнуць у хару, таўхануць пад сківіцы, бо абрыдлі усе, надакучылі. А прыходзіцца скаліць прыветліва зубы і ціснуць, трэсьці, ціснуць рукі — пульхныя, вялыя.
Гэта — жыцьцё. У жыцьці трэба йграць, трэба змагацца. Каб жыць трэба быць спрытным, разумным. Трэба рваць з-пад зубоў у людзей ласы кавалак і спажываць яго пад віск, скавытаньне гэтых абдураных дурняў.
Гэта — жыцьцёвы закон Віктара Яроцкага.
Значыць, цэлых тры дні Шпупак ня бачыў Яроцкага. Ён турбаваўся, бо у кнігах