лыса бялелі пустыя старонкі, прасілі настойна балянсу, а звонкая скрынка з-пад грошай была пустая.
Як увашоў Яроцкі ў кантору, Шчупак, задраўшы ногі, ляжаў на ложку і глядзеў пустым поглядам у столь. Яго барадзёнка, зусім раскудлычаная, сьмешным сухім рагазьзём недалужна тырчэла ўгару, як клок сена, кінуты на дарозе. Яроцкаму брыдкім здаўся Шчупак; захацелася пхнуць яго высьпеткам, як сабаку паршывую.
Але не, няможна. Рана яшчэ, яшчэ гэты дурань нікчэмны павінен служыць. Трэба і з ім так, як з тымі,
— Здароў, Шчупак! Ну, як ты тут маешся? Па мне замаркоціўся?
— Чакаў цябе. Так-жа няможна. Зьбег невядома куды, а тут — сам знаеш, парадак які.
— Я, брат, рабіў вялікую справу. Я зрабіу тое, што цяпер наша таварыства вырасла ў зусім паважную ўстанову. Вядома гэта пакуль ня ўбачылі нашу кантору й цябе, старшыню і загадчыка гэтай канторы… ха-ха… Ты ведаеш, які ў нас аспаўны капітал? Сто тысяч… Маем пяць прадпрыемстваў і яшчэ тры адчыняем. Здорава? Ха-ха-ха…
— Слухай, Яроцкі, нашто гэта?
— Як нашто? Дурань ты, дурань… Слухай, барада, і разумей вялікую мудрасьць жыць-