Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

му ён зрабіў што нядобрае, дзіўна Горскі гаворыць, не зразумець яго… Лідачка чакала нечага іншага. Страшнейшага чакала. Цяпер ёй нават лягчэй, цяпер яна гатова й спрачацца. Ну што-ж там такога? Віктар таксама казаў, што ён адзін, што не прызнае грамадзтва. Ён так прыгожа казаў, ён захапляў сваёй сьмеласьцю, сваёй прыгожай рызыкай.

І Лідачка пасьмялела. Яна ўжо з усьмешкай — з хітраватай гарэзьлівай усьмешкай глядзела на Горскага, на яго нос, так сьмешна нацягнуты важнай сур‘ёзнасьцю. Хацелася самой гаварыць, зьдзівіць Горскага нечаканай заявай.

— Т. Горскі! Я шчыра дзякую вас за тлумачэньні, але для мяне гэта не навіна. Я шмат гаварыла з Яроцкім і знаю яго погляды на жыцьцё. Памойму, нічога тут няма страшнага. Я блізка што згодна з ім. Чалавек — эгоісты па сваёй уродзе, і ён такім павінен быць.

Лідачка наўмысьля падкрэсьліла апошнія словы і дэмонстратыўна, задорна зірнула на Горскага. Горскі ўстаў, пахадзіў па пакою. Спыніўся і паглядзеў на яе вострым лядзяным поглядам.

— Вашы словы для мяне тож не навіна. Я іх чакаў, яны падкрэсьліваюць правільнасьць маіх думак. Ха-ха! Значыць, вам падабаюцца гэткія людзі, вы гатовы далучыцца да іх по-