ват artes liberales з іх традыцыйным падзелам па trivium i quadrivium у часы Скарыны захоўваліся ўжо больш тэорэтычна, на справе-ж програмы тагочасных факультэтаў artium былі значна паўней і шырэй[1]. Калі тэрмін artes bonae i нельга разумець у нашым сучасным сэнсе — г. зн. як „прыгожыя мастацтвы“, — дык усё-ж магчыма, што ён ня зусім супадаў з тэрмінам artes liberales, і ахапляў яшчэ больш шырокія галіны тэорэтычных і практычных вед, як гэты апошні. У кожным выпадку, калі нават у лік artium liberalium разам з некаторымі матэматычнымі навукамі ўваходзіла таксама і музыка, — дык няма нічога дзіўнага, калі ў лік artium bonarum маглі ўваходзіць і якія-небудзь іншыя мастацтвы — да вобразных мастацтваў і гравюры ўключна. Да таго-ж бясспрэчна, што „науки вызволеныя“ — філёзофія, і artes — „мастацтвы“ — у часы Скарыны неяк адрозьніваліся і падзяляліся. Бо сам Скарына пасьля экзамену ў Падуанскім унівэрсытэце быў залічаны ў сьпісы Sacri Collegii Dominorum Artistarum et Medicorum[2], тады як адначасна з гэтым пры унівэрсытэце існавала яшчэ і асобная калегія Dominorum Philosophorum et Medicorum. Калі гэта так, дык зусім мажліва, што Скарына прымаў некаторы актыўны ўдзел у справе мастацкае аздобы сваіх выданьняў, — магчыма, ня ў якасьці гравёра, але як аўтар тых ці іншых рысункаў, або композыцыйных схэм. На жаль, аднак, ніякіх больш пэўных матар’ялаў па гэтым пытаньні няма.
Пераходзячы да больш дэтальнага разгляду паасобных гравюр, трэба адзначыць адну агульную асаблівасьць, якая даволі рэзка адрозьнівае іх ад гравюр, зьмешчаных у тагочасных заходня-эўропейскіх выданьнях. Папершае, у большай частцы скарынавы дрэварыты значна перавышаюць сваімі памерамі нават тыя гравюры, якія знаходзяцца ў заходніх ілюстраваных бібліях і іншых выданьнях большага формату. У той час як, напрыклад, у вэнэцыйскай лацінскай „Бібліі“ 1498 г., у чэскім „Новым законе“ 1498 г.[3] і ў чэскай „Бібліі“ 1506 г., надрукаваных вялікімі форматамі ў ½ аркуша і ў цэлы аркуш („Біблія“ 1506 г.) — памеры гравюр не перавышаюць 5-6 сант., — у „Бібліі“ Скарыны, пры маленькім формаце in 40, гравюры маюць звычайна памер 10,5х10,5 см., а некаторыя дасягаюць нават памеру 10,5х16 сант., займаючы, такім чынам, больш за палову старонкі, а ў некаторых выпадках і ўсю старонку цалкам, што моцна павялічвае ролю гравюр у вагульным уражаньні ад надворнага выгляду кніжок. Падругое, самая колькасьць іх, пры гэтым, значна менш як у вышэйпамянёных заходніх выданьнях; у „Бібліі“ Скарыны, як мы ўжо адзначалі, гравюры знаходзяцца звычайна толькі па загалоўных аркушох, і нават калі яны маюць ілюстрацыйны характар, — яны ілюструюць толькі якую-небудзь адну частку тэксту, узятую са зьместу пэўнае біблійнае кнігі. У іншых выданьнях Скарыны гравюр яшчэ менш, прычым яны зьмяшчаюцца таксама па загалоўных аркушох, або ў пачатках паасобных разьдзелаў, але часта ўжо зусім ня маюць характару ілюстрацый. У заходніх-жа выданьнях, наадварот, гравюры ў большасьці ілюстрацыйныя, і больш цесна зьлітыя з самым тэкстам; у чэскім „Новым законе“ 1498 г. і ў Бібліі" 1506 г. сустракаецца, пры гэтым, нават па некалькі гравюр у кожнай біблійнай кнізе або ў кожным разьдзеле эвангельля. Такім чынам, у выданьнях Скарыны можна адзначыць як-бы нейкае коль-
- ↑ Пар. Н. Суворов. Средневековые университеты. Москва 1898. — Стар. 149-150.
- ↑ Dr. St. Windakiewicz. Materyały do historyi polaków w Padwie. „Archivum do dziejów literatury i oświaty w Polsce“. Toм VII. W Krakowie. Nakładem Akademii Umiejętności. 1892. — Atti del Collegio Medici e Filozofi, XVI, str. 158.
- ↑ Рас. Публ. Бібл., № 6-в 9.123.