Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/15

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

быць вытлумачана, як польскі (?) гэрб[1]. Налева ў адносна шырокай паласе, на чорным фоне, знаходзіцца галоўная частка гравюры; сярод віткоў расьліннага орнамэнту ў кветкавых падвяночках зьмешчаны паясныя фігуры: на гары — багародзіца, каталіцкага тыпу, у кароне, з скэптрам у правай і младзенцам на левай руцэ; ніжэй — два сьвятых у каронах. Характар дзьвёх апошніх фігур, а таксама рысунак карон, нагадвае аналёгічныя вобразы з генэалёгічнага дрэва ў праскім „Псалтыру“ 1517 г., і праз яго часткова зьвязваецца з вышэйпамянёнай „Хронікай“ Шэдэля. Другая аналёгія можа быць паказана ў чэскім „Новым законе“ 1498 г., дзе мы таксама знаходзім паясныя фігуры, зьмешчаныя ў кветкавых падвяночках[2], але некалькі іншага тыпу. З тэхнічнага боку гравюра лепш за іншыя; выкананьне яе зусім здавальняючае, рысунак пэўны і выразны. (Вартасьць яе, паміж іншым, была сваячасна адзначана Стасавым, які, аднак, без належных падстаў і довадаў адносіць яе композыцыю да нямецкага, або нават да чэскага стылю[3]. Гравюра рэпродукавана ў Wiszniewskiego: Historya literatury polskiej, t. VIII).

4) Добравешчаньне пры акафісьце багародзіцы ў віленскай „Малой Падарожнай кніжыцы“. Памер 64x87 mm. Пад гравюрай надпіс: „благовестуеть гавріилъ прѣчистой девици богородици марии“. Композыцыя для XVI сталецьця звычайная, удала пабудаваная, з ясным разьмяшчэньнем фігур у выразнай прасторы: Марыя на каленах перад аналоем, з распушчанымі валасамі; арханел з жазлом у левай руцэ, як у нямецкіх гравюрах; у вадчыненае акно ўлятае голуб. З тэхнічнага боку гравюра зроблена менш удала, і рэзана даволі грубымі тоўстымі лініямі, што ўжо адзначалася Стасавым[4] і Равінскім[5]. Стасаў дадае да свайго апісаньня ўвагу, як быццам у гравюры адчуваецца „анямечаны славянскі тып“; у гэтае азначэньне трэба ўнесьці маленькую папраўку: не анямечаны славянскі тып, але нямецкі тып, пераапрацаваны на славянскім грунце, што больш адпавядае рачавістасьці. Аднак, які-небудзь азначаны нямецкі першаўзор у гэтым выпадку паказаць немагчыма. Уладзімераў зацьвярджае, нібыта „добравешчаньне“ Скарыны бясспрэчна запазычана з „Хронікі“ Шэдэля (fol. XCIV)[6]; але з гэтай думкай зусім нельга згадзіцца. Праўда, паміж скарынавай гравюрай і „Добравешчаньнем“, зьмешчаным у Шэдэля[7], ёсьць некаторае падабенства ў агульнай пастаноўцы фігур, у жазьле анёла, і ў распушчаных валасох Марыі; але ўсе гэтыя рысы не зьяўляюцца характэрнымі для аднэй толькі гравюры Шэдэля; мы сустракаем іх таксама і ў „добравешчаньнях“, зьмешчаных у чэскім „Новым законе“ 1498 г.[8], у страсбурскім „Hortulus animae“ 1507 г. і ў нюрэнбэрскім „Hortulus animae“ 1520 г.[9]. У параўнаньні з апошнім цікава блізкае падабенства тыпу твару Марыі, а таксама і тое, што распушчаныя яе валасы, як і ў скарынавай гравюры, усё-ж зьверху прыкрыты лёгкім пакрыцьцем, тады як у Шэдэля яны пакінуты зусім адкрытымі; апроч таго амаль што поўная тоесамасьць гэтых гравюр наглядаецца ў пастаноўцы

  1. Владимиров, op. cit., 177.
  2. Гл. гравюры на аркушох 542, 549, 550, 552.
  3. Стасов. Разбор…, стар. 31.
  4. Ibidem.
  5. Русские граверы.., стар. 6.
  6. Доктор Франциск Скорина, стар. 178.
  7. Chronicon…, fol. XCV, „Annucciato domi(ni)ca“.
  8. Lukasz, I.
  9. „Hortulus animae cu(m) horis beate v(ir)ginis s(ecundu)m consuetudinem Romane ecclesie: una cu(m) accessu et recessu altaris et alijs plurimis oratio(n)ibus. Anno MCCCCCXX. (Nürnberg)“. Рас. Публ. Бібл., 15.14.6. № 9.