Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/19

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

лікім „гэрбам“. На сьпінцы крэсла з абодвых бакоў — гэральдычныя львы, якія падтрымліваюць шчыты са знакамі △ і □[1]. На заднім пляне архітэктурны мотыў з колюмнамі і гзымсам, абвітым расьліннай гірляндай. Навакол фігуры Скарыны разьмешчаны розныя рэчы: „sphaera mundi“, пясочны гадзіньнік, кнігі, лаўка з падушкай, сьвяча ў ліхтары з рэфлектарам, два кошыкі, жбан, на падлозе вялікая муха. На самай гары гравюры, на асобнай пласьцінцы, якую падрымліваюць дзьве фантастычныя рыбы, зьмешчана дата: „АФЗІ“ (1517 г.). На аналёгічнай пласьцінцы, толькі крыху большых памераў, унізе знаходзіцца надпіс вязьзю „Доктор Францискъ Скорина“[2]. Налева, каля кошыкаў — монограма гравёра з літар М і 3.

Усе гэтыя дэталі ў абодвых варыянтах паўтараюцца з поўным падабенствам, за выключэньнем толькі формы „гэрба“, часткова зьмененай у другім варыянце. Але з тэхнічнага боку паміж гэтых варыянтаў існуе вядомая розьніца. Уласна, 2-гі з ліку іх зьяўляецца лепшым: ён характарызуецца высокай выразнасьцю рысунку, разам з чыстатой і яснасьцю ліній, пракладзеных умелым разцом, — і, бясспрэчна, зьяўляецца вытворам надзвычайна добрага гравёра; 1-ы варыянт некалькі слабейшы ў дэталях і менш выразны, — як, напр., у валасох, у берэце, або ў пакрыцьці пюпітра; таксама грубей пракладзены ў ім цені, з меншай сформаванасьцю абрысаў і большай таўшчынёю штрыхоў. Але ўсё-ж і ён робіць настолькі добрае ўражаньне, што нават не карыстаючыся другім варыянтам, Стасаў, знаёмы выключна з першым, зусім справядліва раўнае яго „да найлепшых нямецкіх гравюр таго часу па добрым рысунку, моцы і колёрытнасьці гравюры“[3]. 1-ы варыянт вядомы нам у двох адбітках: адзін з іх, як паказана вышэй, знаходзіцца ў кнізе „Ісуса сына Сірахава“, другі-ж, у паасобніку Расійскай Публічнай Бібліотэкі, далучаны на асобным аркушы да кнігі „Бытія“. Гэты варыянт некалькі разоў быў рэпродукаваны: так мы сустракаем яго ў Равінскага: „Материалы для русской иконографии“, Вып. III. СПБ. 1884. № 90, з апісаньнем на стар. 3, дзе паказана, што гравюра рэпродукавана з кнігі „Ісуса сына Сірахава“, з адзінага паасобніку бібліотэкі Духоўнае Акадэміі; далей мы знаходзім яго ў монографіі Ўладзімерава, у зборніку „Weissruthenien“ (Berlin, 1919. Hsgb. von Walter Jäger), у артыкуле Папова („Початки друкарства у слов‘ян“ — „Бібліологичні вісти“. Киів 1924) і інш. З яго-жа гравёрам Фларовым была ў свой час зроблена гравіраваная па медзі копія, з подпісам налева ўнізе: „Гр. Ал. Фл.“[4]. Тым часам 2-гі варыянт ча-

  1. Значэньне гэтых знакаў няясна; першы з іх, разам з „гэрбам“", паўтараецца, апроч „Портрэту“, у некаторых іншых гравюрах; другі сустракаецца толькі адзін раз у „Портрэце“. Магчыма, што гэта астролёгічныя або магічныя знакі; у кожным выпадку, нешта падобнае да першага знаку мы бачылі на старажытных гэбрайскіх талісманах, рэпродукаваных у кнізе „Superstitions de tous les peuples du monde“. Amsterdam 1789. Т. IV, табл. XX. З другога боку, большасьць дасьледчыкаў лічыць гэты знак монограмай з літар Т і Д; Штрытэр-жа выказаў думку, што знак гэты ёсьць злучэньне двох Б — „проста і наадварот“ — „Опыт трудов вольного Российского собрания“. Москва 1783. Т. VI. Калі прыняць гэта апошняе тлумачэньне, дык можна яшчэ пашырыць яго, лічачы, што асноўны трыкутнік знаку магчыма разумець як літару О; у такім выпадку ўвесь знак тлумачыцца як монограма БО, — быць можа: „Богдан Онькаў“, — імя выдаўцы перакладаў Скарыны, вядомае нам па прыпісках: „ато ся стало накладомъ Богдана Онкова сына радци мѣста виле…“, — гл. вышэй пры апісаньні „Генэалёгічнага дрэва“ ў праскім „Псалтыру“ 1517 г.
  2. Петрушэвіч замест „Доктор“ чытае ў гэтым надпісу „Георгій“. „Вопросы и ответы“ у газ. „Слово“ ад 25 лістапада 1875 г., стар. 2 (Львоў).
  3. Стасов, ор. cit., стар. 30.
  4. Гл. пералік гравюр Фларова ў Голлербаха: История гравюры и литографии в России. М. Пг. 1923 г. стар. 162; гравюра гэтая рэпродукавана ў выданьні: „Палеографические снимки шрифтов (числом 12), принадлежащие к описанию старопечатных книг славянских, находящихся в библиотеке И. Н. Царского“. Москва, 1836. Таб. III. № 4.