мусьці заставаўся зусім невядомым[1], і нават не памінаецца ў спэцыяльнай літаратуры, як напр. у Равінскага, які наагул, падобна Стасаву, ставіць портрэт Скарыны досыць высока[2].
Адным з цікавых пытаньняў у сувязі з портрэтам Скарыны зьяўляецца пытаньне аб аўтары яго, якое аднак вырашаецца ня лёгка, ня гледзячы на зьмешчаную на портрэце монограму гравёра М 3. Так яшчэ Стасавым было адзначана, што значэньне гэтае монограмы пакуль што застаецца загадковым[3]. Равінскі тлумачыць яе, як Мартын Цазінгер або Цагель, — але тлумачэньне гэтае, хоць яно і мае вядомыя падставы, усё-ж ня можа лічыцца бясспрэчным. Справа ў тым, што зусім аналёгічнае монограмы з тымі-ж абрысамі літар М і З і ў такім спалучэньні як у портрэце Скарыны, — у гісторыі гравюры мы ня ведаем. Падобнаю монограмай з тых-жа самых літар больш простае формы і ня злучаных, а паасобна — карысталіся, як відаць, некалькі розных гравёраў. Адзін з іх зьяўляецца аўтарам перайманьня нідэрляндзкае сэрыі гравюр пад загалоўкам „Ars moriendi“ і па манеры сваёй цалкам належыць да XV сталецьця; аб другім вядома, што некалькі пазьней за першага ён працаваў у Муніху; вядомы таксама дзьве яго гравюры, датаваныя 1500 годам[4]. Прозьвішчы-ж іх рознымі аўтарамі вызначаюцца парознаму. Адносна другога, напрыклад, Murr пасылаецца на нейкі портрэт з подпісам: „Mathaeus Zasinger Sculptor Norimb.“, і ўтоесамліваючы яго з монограмістым М3, лічыць, што ён жыў у Нюрэнбэргу, і што яго трэба адрозьніваць ад Мацея Цынка (Mathieu Zink, 1498—1586), які карыстаўся аналёгічнай монограмай[5]. Aretin называе яго Mathaeus Zayssinger[6]. D-г Nagler сьцьвярджае, наадварот, што прозьвішча яго было Mathes Zwikopf[7]. Kristeller-жа, не адзначаючы ніякага пэўнага імя, робіць толькі ўвагу, што прыпісваць монограму МЗ Цазінгэру — няма ніякіх падстаў[8]. Што датычыць першага з ліку памянёных намі гравёраў, які карыстаўся тымі-ж літарамі, толькі з крыху зьмененай формай літары 3, — дык згодна думцы Passavant‘a магчыма, што гэта ёсьць памянёны Murr‘ам Мацей Цынк[9]. Wesselly-жа паказвае яшчэ імя Цагеля (Zagel), не зазначаючы, праўда, да якога з ліку двох памянёных монограмістых ён яго дапасоўвае[10].
Уся гэтая блытаніна імён, зразумела, зусім не высьвятляе пытаньня аб аўтары портрэта Скарыны. Імёны, адзначаныя Равінскім, узяты, як відаць, чыста выпадкова, грунтуючыся толькі на вядомым падабенстве монограм. Фактычна-ж, нават, і немагчыма прыпісваць гэты портрэт гравёру з Муніху (як-бы ні звалі яго — Цазінгер, або Цьвікопф, або як-небудзь яшчэ): папершае — дзеля таго, што гравёр гэты працаваў, мусіць, выключна па медзі[11]; падругое — з прычыны таго, што ўвесь стыль, і
- ↑ У вадзіным толькі выпадку з яго, як відаць, была зроблена рэпродукцыя, зьмешчаная ў „Крестном Календаре“ на 1873 год, стар. 47.
- ↑ Д. Ровинский. „Русские граверы…“, стар. 5; таксама яго-жа: „Подробный словарь русских гравированных портретов“. СПБ. 1888. Т. III.
- ↑ Стасов, op. cit., стар. 31.
- ↑ Passarant. Le peintre-graveur. Leipzig 1860. I, 212.
- ↑ C. G. von Murr. Description de la ville de Nuremberg. „Journal zur Kunstgeschichte“, 1775, стар. 523.
- ↑ Appendice à l‘histoire de la littérature, I. 70.
- ↑ „Deutsches Kunstblatt“ 1853, стар. 78; таксама Bartsch. Le peintre-graveur. Wien, 1803-1821. VI, 371 i Passavant, op. cit., II, 169-170.
- ↑ Kupferstich und Holzschnitt in vier Jahrhunderten. Berlin 1905. Стар. 73.
- ↑ Passavant, op. cit., II, 172-174.
- ↑ J. Vesselly. Geschichte der Graphischen Künste. Leipzig 1891. Стар. 30.
- ↑ Гл. сьпіс яго гравюр у Passavant, op. cit. II, 170-172; з ліку гравюр на дрэве аўтар гэты адзначае толькі дзьве, якія да таго-ж зьяўляюцца, па яго думцы, спрэчнымі ў сэнсе правільнасьці атрыбуцыі. Ibid., 172.