Член-супрацоўнік Інстытуту Беларускае
Культуры, доцент Беларускага Дзяржаў-
нага Унівэрсытэту.
Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны.
ярод нямногіх славянскіх старадрукаваных кніг канца XV — пачатку XVI сталецьця першыя беларускія выданьні Францішка Скарыны, з боку тэхнічнае дасканаласьці, з боку мастацкасьці сваёй апрацоўкі, бясспрэчна, займаюць найбольш выдатнае месца. Гэта ня раз ужо было заўважана тымі дасьледчыкамі, якія з таго ці іншага пункту погляду падыходзілі да вывучэньня скарынавых кніжок. Так яшчэ Штрытэр, напрыклад, у 1783 г., разглядаючы некаторыя, вядомыя ў той час працы Скарыны, зьвярнуў таксама ўвагу і на мастацкую іх прыгожасьць, зазначыўшы, што надворная іх апрацоўка зьяўляецца надзвычайна высокай у друкарскіх адносінах[1]. Крыху пазьней, разьбіраючы спэцыяльную працу Равінскага па гісторыі расійскай гравюры, вядомы Стасаў дадаў да яе, паміж іншым, кароткі агляд дрэварытаў, якія знаходзяцца ў выданьнях Скарыны, прычым адзначыў, што гэтыя дрэварыты граюць вельмі важную ролю наагул сярод славянскіх помнікаў ксылёграфічнага мастацтва[2]. Згодна з увагамі Стасава і Равінскі пры выданьні памянёнай працы зрабіў да яе адпаведныя дадаткі, падкрэсьліўшы выключнае значэньне скарынавых кніжок, як першых мастацкі аздобленых выданьняў славянскага друку. Апроч таго, ён заўважыў, што тыя гравюры і кніжныя аздобы, якія знаходзяцца ў кнігах Скарыны, па надзвычайна добрай рабоце, па композыцыі і па мастацкасьці выкананьня ня маюць нічога супольнага з тымі гравюрамі, якія сустракаюцца ў іншых славянскіх выданьнях[3]. Таксама, нарэшце, Уладзімераў у вядомай сваёй монографіі прысьвечанай Францішку Ска-
- ↑ Опыт трудов вольного Российского собрания. Москва 1783. VI, 177—194.
- ↑ Разбор рукописного сочинения Г. Ровинского „Русские граверы и их произведения с 1564 г. до основания Академии Художеств“, составленный В. В. Стасовым. — Отчет о седьмом присуждении наград графа Уварова. СПБ. 1864. Стар. 30.
- ↑ Русские граверы и их произведения с 1564 года до основания Академии художеств. Исследование Д. Ровинского. Издание гр. Уварова. Москва 1870. Стар. 5.