Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

абрысаў, у сярэдзіне кветка, каля бакавых слупкоў дзьве вужакі з чалавечымі галовамі („Бытія“, 13; 1-я „Царстваў“, 7); А „скарынавае“ формы, як у шрыфце, за ім галінка з дробнымі лісьцямі („Песьня песень“, 4); А тэй-жа формы з віткамі, пракладзенае штрыхоўкай у сьветлацень; А з штрыхаваных віткоў, злучаных з кветкамі („Ісуса сына Сірахава“, 72); А з акантамі, у пятлі чэрап („Бытія“, 44); Б закругленае ўнізе, за ім ценкая галінка з пладамі (2-я „Царстваў“, 80; „Ісуса сына Сірахава“, 28); Б тэй-жа формы, згары крылатая галоўка, у ніжняй частцы ў сярэдзіне чэрап („Бытія“, 1, 16; „Судзей“, 1); Б больш простых абрысаў, за ім па дыягоналі ценкая галінка з дробнымі лісьцямі („Левіт“, 18; 2-я „Царстваў“, 78); В з кветкамі ўнутры, паміж петляў яблык і галінкі (3-я „Царстваў“, 173; 4-ая „Царстваў“, 218); В з верхняй пятлёй у форме вітка, налева — птах, направа — воўк на задніх лапах, у ніжняй пятлі лісіца („Іова“, 46; „Прыповесьці“, 18); Г, у ім два хлопчыкі, згары налева сонца („Левіт“, 13); Е з двох расьлінных віткоў з чатырма сасновымі гулямі („Друг. закону“, 35; „Судзей“, 31); Е з завостранымі канцамі, за ім ценкі расьлінны орнамэнт („Ісход“, 34; „Левіт“, 9); Ж з дзьвюма кветкамі („Прыповесьці“, 22); 3 з дзьвюма маленькімі фігуркамі і фаўнам („Іова“, 36; надрукавана замест Е — „Бытія", 28); И, унутры якога агалёная жанчына з віткамі замест ног („Бытія“, 20, 24); И з дзьвюма рыбамі („Іова“, 34; таксама ў „Псалтыру“, пс. 139); І ў відзе слупка з віткамі, каля яго мужчынская фігура з паднятай рукой („Іова“, 4; „Прыповесьці“, 25); К вострых абрысаў, за ім зубар („Ісуса сына Сірахава“, 46); К акруглых абрысаў з ірысамі („Друг. закону“, 1; „Прыповесьці“, 19); М з дзьвёх рыб, злучаных хвастамі, асяродкавы стрыжань з кветкавым падвяночкам нагары („Ісход“, 8; 1-я „Царстваў“, 18); М „скарынавай“ формы, як у шрыфце, згары чалавечы твар („Прыповесьці“, 29); Н з дзьвюма рыбамі („Іова“, 35; таксама ў „Псалтыру“, пс. 124); О з 5 putti („Ісход“, 73); О акруглае, запоўненае чалавечым тварам (3-я „Царстваў“, 115; „Судзей“, 13); О з агалёнай жанчынай, якая ляжыць на чэрапе (4-я „Царстваў“, 232; „Юдыта“, 15); П вялікае з акантаў, паміж якіх чалавек з паліцай („Іова“, 2); П з гэральдычным львом унутры („Ісуса сына Сірахава“, 58 і ў загалоўках „Предъсловие“); Р, за ім сава з маленькай птушкай („Левіт“, 52); С з вялікай кветкай унутры („Прыповесьці“, 6; таксама ў „Псалтыру“, пс. 133); С з ракам („Бытія“, 7; „Эстэр“, 18); С са львом і амурам („Бытія“, 14, 29); Т з агалёнымі мужчынскай і жаночай фігурамі („Бытія“, 86; „Ісход“, 14); Т з дзьвюма рыбамі („Данііла“, 15); Х з двума putti („Ісход“, 48; таксама ў „Псалтыру“, пс. 134); Х з лукам і стрэламі („Іова“, 11; у „Псалтыру“, пс. 112); Ч як адзін з вадзяных знакаў паперы ў спалучэньні з звычайным „гэрбам“ Скарыны“ („Левіт“, 11; „Ісуса Навіна“, 30); Ч блізка падобнай да папярэдняй формы, за ім бубен і дзьве палачкі („Ісуса сына Сірахава“, 61); Ч вялікае з лісьцяў, якое падтрымліваюць дзьве чалавечыя фігуры (1-я „Царстваў“, 5); Щ у выглядзе агалёнай жаночай крылатай фігуры з віткамі (надрукавана замест П, „Друг. закону“, 45); 1-А з акантаў, нагары сонца, як у „гэрбе“ („Ерамія“, 3).

Другая група літар — на грануляваных фонах — значна менш па сваіх памерах і далёка ня так цікава; па дакладнасьці выкананьня тут можна адзначыць амаль што толькі адно К з акантаў („Іова“, 1). Таксама нязначна па колькасьці і трэцяя група з белых лінейных, або штрыхаваных літар па белым фоне, але некаторыя з іх усё-ж заслугоўваюць увагі; так, напрыклад, можна адзначыць: вялікае В з акантавымі віткамі („Бытія“, 9); І ў выглядзе слупка, каля якога зьмешчаны агалёныя мужчынская і жаночая фігура („Ісуса Навіна“, 1); Л з акан-