Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

най кніжыцы“ з адпаведных дрэварытаў Шэдэля — фактычна, як мы бачылі, абмяжоўваецца толькі даволі прыблізным падабенствам; адносна іншых гравюр нават і сам Уладзімераў не памінае ані Шэдэля, ані Лірана; зацьверджаньне яго, як быццам фігуры заставак узяты з „Хронікі“ Шэдэля, як мы паказалі, не адпавядае рачавістасьці. Такім чынам, калі які-небудзь уплыў нюрэнбэрскіх выданьняў на выданьні Скарыны фактычна і меў месца, — дык ён быў зусім не такім інтэнсыўным, і выяўляўся толькі ў дэталях, так што казаць аб „найвялікшым уплыве“ „Хронікі“ Шэдэля, як гэта робіць, напрыклад, пасылаючыся на Ўладзімерава, Папоў — у кожным выпадку нельга.

Таксама павярхоўнай і чыста выпадковай зьяўляецца надворная сувязь выданьняў Скарыны з вядомымі нам выданьнямі чэскімі, аб чым памінае той-жа Папоў. Праская „Біблія“ 1488 году — зусім ня мае гравюр, загалоўныя-ж літары ў ёй — рукапісныя. Гравюры праскага „Новага Закону“ 1498 году — значна слабей за скарынавы па тэхніцы, па композыцыі-ж, зразумела, яны і не маглі-б быць першаўзорамі для ілюстрацый да бібліі; толькі адно добравешчаньне і можа быць, як мы паміналі, да некаторай ступені пастаўлена ў сувязь з аналёгічнай гравюрай „Малое Падарожнае кніжыцы“, — але ня больш як і вышэйпамянёнае добравешчаньне „Хронікі“ Шэдэля, прычым, як мы адзначалі, усе гэтыя тры гравюры, напэўна, усходзяць да нейкага супольнага орыгіналу, — магчыма да добравешчаньня Мартына Шонгаўэра. Што-ж датычыць вэнэцыйскай „Бібліі“ 1506 году, — дык чыста сюжэтная сувязь выяўляецца, як мы заўважылі, толькі ў гравюры „шэсьць дзён сьветабудовы“ з кнігі „Бытія“ і ў застаўцы „бог у раі“ з тэй-жа кнігі, чым усе ўзаемаадносіны паміж абодвымі гэтымі выданьнямі амаль што і вычэрпваюцца. Наглядаецца толькі некаторае вельмі далёкае падабенства стылю, але магчыма, што яно тлумачыцца вэнэцыйскім пахаджэньнем гравюр у „Бібліі“ 1506 г., разам з вядомай доляй беспасрэдна італьлянскага ўплыву і на гравюру чэскую, і на гравюры, а асабліва аздобы, у выданьнях Скарыны.

З другога боку, у процілегласьць зацьверджаньню Ўладзімерава, трэба зазначыць, што віленскія выданьні Скарыны, часткова „Малая Падарожная кніжыца“, ані гравюрамі, ані аздобамі зусім ня зьвязаны з вэнэцыйскімі выданьнямі Божыдара Вуковіча, у тым ліку і з памянёным Уладзімеравым „Малітвасловам“ 1520 г.; хутчэй яны набліжаюцца да нюрэнбэрскага „Hortulus animae“ 1520 г., хаця і тут нідзе не наглядаецца беспасрэднае перайманьне, так што бачыць тут, як гэта робіць Уладзімераў „нейкую сувязь з нямецкімі друкарнямі, здаецца нам, немагчыма.

Такім чынам, прыходзіцца прызнаць, што тыя майстры, якія аздаблялі выданьні Скарыны, ня гледзячы на некаторую іх залежнасьць і ад нямецкай, і ад чэскай, і ад італьлянскай ксылёграфіі, у шмат якіх адносінах, як відаць, працавалі зусім самастойна, хоць часткова творы іх, магчыма, і зьліваюцца з гравюрай чэскай, распрацаванай як на нямецкім, гэтак і на італьлянскім рэнэсансавым грунце.

Нам застаецца яшчэ закрануць пытаньне аб тым, у якой меры скарынавыя гравюры і орнамэнтыка зрабілі ўплыў на пазьнейшыя за іх як беларускія, так і наагул славянскія выданьні. Уплыў гэты, бясспрэчна, меў месца, але ня быў асабліва значным. З высокай дасканаласьцю скарынавых кніжных аздоб, — дасканаласьцю нават выключнай ва ўмовах тагочаснае друкарскае тэхнікі, — не маглі, мабыць, цалкам параўнацца якія-небудзь іншыя выданьні, апроч хіба толькі вэ-