Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Каб-жа тое слова ды людцоў з'еднала,
Каб на тое слова ворагаў не стала,
Каб людцы прызналі братоў ды братамі —
Дзяліліся б доляй і хлеба шматамі;
А без таго слова я — нямы калека![1]

Як сугучны гэтыя думкі Багушэвіча вялікай веры ў братэрства народаў, якую выказваў у сваіх творах А. С. Пушкін, які марыў, што ў будучым «народы, распри позабыв, в великую семью соединятся».

Светлыя мары перадавых людзей Расіі ажыццявіліся ва ўмовах новай гістарычнай рэчаіснасці, ва ўмовах совецкага ладу, дзе ўсе народы, незалежна ад іх нацыянальнага паходжання, з'яўляюцца роўнапраўнымі суверэннымі, дзе дружба паміж народамі з'яўляецца вялікай рухаючай сілай грамадскага развіцця.

Цікава, што ў барацьбе за роўнапраўе беларускай мовы Багушэвіч прадпрымаў рад практычных мер. Звяртаючыся да сялян, ён гутарыў з імі па-беларуску. Ён запісваў трапныя словы, выразы і выкарыстоўваў іх у сваіх творах. Ён меў намер выдаць беларускі слоўнік, але ажыццявіць гэта паэту не удалося. Захавалася сведчанне, што нават з польскім магнатам Чапскім, які пагардліва, па-нацыяналістычнаму адносіўся да беларускай мовы, Багушэвіч гутарыў па-беларуску. Адказваючы на зададзеныя Чапскім на польскай мове пытанні па-беларуску, Багушэвіч падкрэсліваў тым самым, што беларуская мова не горш іншых нацыянальных моваў, што на гэтай мове могуць гутарыць і сяляне, і інтэлігенты, і памешчыкі.

На сваёй роднай мове Багушэвіч стварыў рад выдатных рэалістычных твораў, якія залажылі аснову крытычнага рэалізма ў беларускай мастацкай літаратуры.

Натуральна, што Багушэвіч у сілу адсталасці грамадскіх адносін у Беларусі не мог узняцца да матэрыялістычнага разумення жыцця. Будучы далёкім ад марксізма, ён не мог даць навуковай трактоўкі соцыялагічных праблем і ў тым ліку нацыянальнага пытання. Апрача таго, на выказваннях паэта па нацыянальнаму пытанню ляжыць пячатка слабасці і класавай абмежаванасці. Нават у сваёй тэрміналогіі ён ніколі не карыстаецца словамі «нацыя», «нацыянальная мова», замяняючы іх словамі «народ», «народная мова».

У пытанні паходжання мовы Багушэвіч стаяў на ідэалістычных пазіцыях, заяўляючы, што «наша мова для нас святая, бо яна нам ад бога даная, як і другім добрым людцам»[2].

Матэрыялістычная-ж тэорыя тлумачыць, што мова адносіцца да грамадскіх з'яў, якія дзейнічаюць за ўвесь час існавання грамадства. Мова нараджаецца з нараджэннем і развіццём грамадства. Яна памірае разам з смерцю грамадства. Таму мову і законы яе развіцця можна зразумець толькі ў тым выпадку, калі яна вывучаецца ў непарыўнай сувязі з гісторыяй грамадства, з гісторыяй народа, якому належыць вывучаемая мова і які з'яўляецца творцам і носьбітам гэтай мовы.

Абмежаванасцю светапогляду Багушэвіча можна вытлумачыць глыбока памылковую ацэнку ім гістарычнага мінулага Беларусі, дадзеную ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская». Разважанні паэта аб тым, што Беларусь была «ў сярэдзіне Літвы, як зерне ў гарэху» сведчыць аб тым, што ён быў не свабодны ад успрыняцця яўна памылковага сцверджання аб быццам-бы «залатым веку» беларускага народа у перыяд XIV—XVI стагоддзяў.

У сапраўднасці-ж перыяд XIV-XVIII стагоддзяў з'яўляецца найбольш змрочным перыядам у гістарычным развіцці Беларусі. «Народныя масы Беларусі на працягу 500 год цярпелі на сабе ўсё больш узрастаўшы прыгнёт не толькі беларускіх, але і літоўскіх і польскіх феадалаў-прыгоннікаў. Пры гэтым прыгнёт феадальны дапаўняўся і абцяжарваўся прыгнётам нацыянальным і рэлігійным.

... у часы Вялікага княства Літоўскага становішча сялянскіх мас Беларусі вельмі рэзка пагоршылася. Па гэтаму ўжо аднаму думка беларускіх нацыяналістаў аб тым, што пад уладай літоўскіх князёў бе ларускі народ перажываў «залаты век» сваёй гісторыі, з'яўляецца самым несум ленным скажэннем гістарычнай рэчаіснасці, здзекам над беларускім народам і яго гісторыяй»[3].

Пры ўсёй слабасці і абмежаванасці светапогляду Багушэвіч да канца свайго жыцця горача любіў свой народ і заставаўся верным яму.

Як і рускія рэвалюцыйныя дэмакраты, Багушэвіч ненавідзеў прыгонніцтва, вёў барацьбу супроць памешчыцкага землеўладання і самадзяржаўя, як самых буйных перажыткаў у эканамічнай і палітычнай галіне. Па-другое, Багушэвіч, як і рускія рэволюцыянеры-дэмакраты, страсна абараняў інтарэсы народных мас і перш за ўсё сялян. Па-трэцяе, паэт быў палымяным абаронцам асветы народных мас. Да яго ў поўнай меры можна аднесці ленінскую характарыстыку рускага асветніцтва. «Гэтыя тры рысы, — пісаў Ленін, — і складаюць сутнасць таго, што ў нас называюць «спадчынай 60-х гадоў», і важна падкрэсліць. што нічога народніцкага ў гэтай спадчыне няма. Ёсць нямала ў Расіі пісьменнікаў. якія па сваіх поглядах падыходзяць пад указаныя рысы і якія не мелі ніколі нічо-

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар 43.
  2. Там-жа, стар. 26.
  3. Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР, ч. 1, Мінск, 1948, стар. 14--15.