Як той кролік у гародзе.
Тут, здаецца, і сканаў-бы,
За свабоду жыццё-б даў-бы![1]
У заключэнне разгледзім эстэтычныя погляды Ф. Багушэвіча. У паэта няма спецыяльных прац альбо артыкулаў, дзе ён выкладае сваю эстэтычную тэорыю. Самым аб'ектыўным і верным паказчыкам эстэтычных поглядаў паэта з'яўляецца яго творчасць.
Аналіз гэтай творчасці пацвярджае, што Ф. Багушэвіч падзяляў прынцыпы рускай рэволюцыйна-дэмакратычнай эстэтычнай тэорыі.
Навуковай асновай рускай рэволюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі з'яўляўся філасофскі матэрыялізм, які прызнае пяршынства жыцця над мастацтвам. Задача мастацтва, у тым ліку і літаратуры, заключаецца ў тым, каб пры дапамозе мастацкіх вобразаў адлюстраваць жыццё. Пры гэтым літаратура, па думцы рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў, не можа абмежавацца толькі больш альбо менш поўным, адэкватным адлюстраваннем рэчаіснасці. Літаратура павінна служыць інтарэсам прагрэсу і пераўтварэння жыцця ў інтарэсах працоўных.
Даючы азначэнне прыгожага — «прыгожае ёсць жыццё», Н. Г. Чэрнышэўскі падкрэсліваў класавасць эстэтычных паняццяў: «Прыгожае тое, у чым бачым мы жыццё такім, якім павінна быць яно па нашых паняццях; прыгожы той прадмет, які выказвае сабе жыццё або нагадвае нам аб жыцці...» «Добрае жыццё», «жыццё, якім яно павінна быць» у простага народа, заключаецца ў тым, каб сытна есці, жыць у добрай хаце, спаць, колькі хочаш; але разам з тым, у паселяніна ў паняцці «жыццё» заўсёды заключаецца паняцце аб працы: жыць без працы нельга; ды і сумна было-б. Вынікам жыцця ў дастатку пры вялікай працы, якая не даходзіць, аднак, да ператамлення сіл, у маладога паселяніна або сельскай дзяўчыны будзе надзвычай свежы колер твару і румянец на ўсю шчаку — першая ўмова прыгажосці па простанародных паняццях. Працуючы многа, таму будучы моцнай станам, сельская дзяўчына пры сытнай ежы будзе даволі статнай — гэта таксама неабходная ўмова прыгажуні сельскай... Зусім іншая справа свецкая прыгажуня: ужо некалькі пакаленняў продкі яе жылі, не працуючы рукамі; пры бяздзейным жыцці крыві ільецца ў канечнасці мала; з кожным новым пакаленнем мускулы рук і ног слабеюць, косці робяцца танейшымі; неабходным вынікам усяго гэтага павінны быць маленькія ручкі і ножкі. Яны адзнака такога жыцця, якое адно і здаецца жыццём для вышэйшых класаў грамадства — жыцця без фізічнай працы»[2].
Матэрыялістычнае палажэнне рэволюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі, якое прызнае прымат жыцця, рэчаіснасці над літаратурай, падзяляў і Ф. Багушэвіч. Само жыццё штурхала, вучыла паэта разглядаць сваю творчасць у непасрэднай залежнасці ад акружаючай рэчаіснасці. Уся яго творчасць сведчыць, што яна грунтуецца на матэрыяльнай аснове.
Багушэвіч разумеў, што матывы яго творчасці залежаць ад умоў жыцця працоўных. У сваім вершы «Мая дудка», дзе раскрываюцца эстэтычныя погляды паэта, ён піша, што як ні імкнуўся прымусіць сябе весела іграць, нічога не атрымлівалася. «Каб-жа гора бог не даў, — я-б вясёла заспяваў» — гэтыя словы з верша раскрываюць сутнасць эстэтычных прынцыпаў паэта. Пры нястачы і горы няма месца вясёлым песням. Погляды і думкі працоўных, прыгнечаных, бяспраўных, звернуты да жалейкі, якая плача над доляй народнай і выклікае нянавісць да прыгнятальнікаў. Звяртаючыся да сваёй музы, паэт гаворыць: «Плач, як мае вочы, над народа доляй».
Багушэвіч быў прыхільнікам вялікіх прынцыпаў рускай рэволюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі - рэалізма, ідэйнасці, народнасці.
Грунтуючыся на рэалістычных традыцыях перадавой рускай і беларускай літаратуры і мастацкай народнай творчасці, Багушэвіч сваімі творамі трывала асноўвае крытычны рэалізм у беларускай мастац кай літаратуры. Творчасць паэта, яркая, насычаная грамадскай тэматыкай, гаворыць аб тым, што ён сваю паэзію ставіў на службу жыцця народа, прыгнечаных мас. Багушэвіч упершыню ў беларускай літаратуры глыбока і праўдзіва адлюстраваў найбольш тыповыя, істотныя бакі грамадскага жыцця. Яго паэзія прасякнута злабадзённай тэматыкай сучаснасці. Сваёй паэзіяй выкрываў грамадскае зло, высмейваў заганы прыгонніцкага дзяржаўнага ладу. Створаныя паэтам вобразы абаронцаў прыгонніцтва — памешчыкаў, ураднікаў, суддзяў, гандляроў-крывасмокаў выкрывалі самадзяржаўны лад як лад антынародны, злачынны. У той жа час вобразы працоўных сялян, якія былі поўны непрымірымасці да прыгонніцтва і гатовы да барацьбы за яго знішчэнне, сведчылі, што апрача буржуазна-памешчыцкай Беларусі была Беларусь іншая — дэмакратычная, блізкая да Расіі Чэрнышэўскага і Дабралюбава, Некрасава і Салтыкова-Шчэдрына.
Паэзія Багушэвіча глыбока ідэйная. Да яе поўнасцю можна аднесці словы Чэрнышэўскага аб тым, што паэзія павінна