Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

І не сеяў, не жаў, не касіў сенажаць,
У арэнду аддаў, бо не мог дадзяржаць;
І што меў, то прадаў, пераеў,
Па судах агалеў, як шэсць раз пагарэў;
І ў казе адсядзеў нядзель шэсць,
За няяўку плаціў можа тройчы і штраф.
Як на тое-ж і праўда схавалася дзесь,
А, шукаўшы яе, і мне здарыўся траф[1]

У такім-жа духу напісаны і сатырычны твор «У судзе», дзе паэт высмейвае судовую справу царскай Расіі, паказваючы, што суд, пракуратура і адвакатура імперыі стаялі на абароне інтарэсаў памешчыкаў і капіталістаў. Герой верша «У судзе» Пятрок Пантурка за тое, што гнаў самагонку, па даносу акцызніка быў асуджаны да заняволення. Паэт характарызуе акцызніка як ашуканца, хабарніка, прыгнятальніка працоўных. Вось як паказвае паэт адносіны акцызніка да Пантуркі:

А акцызнік Яськоў браў з яго кубана[2]
Дый данёс, дый злавіў, як той воўк барана.
І акцызнік той быў, прысягаўся і ён.
Як яму хтось данёс, як сачыў ён пяць дзён,
Як кацёл там кіпеў, як гдзе брага была,
Як Пятрук не паспеў уцячы ад катла...
А брахаў дык брахаў і сябе ўсё хваліў,
А таго ж не сказаў, як Пантурку даіў[3].

Багушэвіч вуснамі героя твора, селяніна, ад імя якога вядзецца апавяданне, трапна высмейвае ўвесь судова-пракурорскі апарат. Пракурор -гэта чэрствы, азвярэлы чыноўнік. Адсутнасць аргументаў і доказаў ён замяняе лаянкай «як скаціна раве». Намаганнямі пракурора і акцызніка селяніна Пантурку давялі да жабрацтва. За даўгі прадалі ўсю яго гаспадарку — дзве казы, сярмягу, калёсы, а самаго пасадзілі ў турму.

Рэзка крытыкуе паэт адвакатаў царскага суда. Замест таго, каб дапамагчы суду разабрацца ў акалічнасцях і ўстанавіць ступень сапраўднай віноўнасці, адвакат заблытаў справу.

У заключэнне верша «У судзе» паэт з горыччу піша, што ў царскай Расіі працоўны чалавек не быў гарантаваны ад таго, што без усялякай віны ён можа апынуцца ў турме. Гэтую-ж ідэю аб адсутнасці ва ўмовах самадзяржаўя недатыкальнасці асобы паэт больш глыбока раскрывае ў творы «Кепска будзе». Герой гэтага твора Аліндарка ўвасабляе ў сваім лёсе лёс беларускага сялянства, якое пакутвала ад соцыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Аліндарка-сумленны, мужны, свабодалюбівы чалавек. Ім радуецца айчым, які выгадаваў і выхаваў Аліндарку, даўшы прытулак круглай сіраціне. Але вось раптам Аліндарку западозрылі ў дэзерцірстве. У хату ўрываецца ўраднік і пачынае допыт:

«А лет сколькі?» - той пытае.
«Дваццаць, кажа, мусіць мае!»
«А зваць як?» - «Ды, Каліндарка!»
Ўраднік піша ўсё шпарка:
Як радзіўся, гдзе хрысціўся...
Пісаў, пісаў, ды паехаў![4]

Ні ў чым невінаватага, сумленнага Аліндарку збіваюць да поўсмерці, арыштоўваюць і кідаюць у турму. Няма межаў злачынствам царскіх чыноўнікаў-такі вывад робіць аўтар. Спроба Аліндаркі абараніцца ад пабояў асэсара выклікае ў паэта глыбокае спачуванне. Ён разумее, што на сілу трэба адказваць сілай. Аліндарку прад'яўляюць жахлівыя абвінавачванні як злачынцу.

А у марцы шлюць бумагу,
Каб дастаўлена брадзягу,
Супраціўніка уласці,
Улажэнне першай часці,
Што мянуецца «Ліндорам»
Ды шчэ б'ецца з асесорам.
Ды каб быў ў ланцуг закуты,
На нагах каб былі путы,
Праважацелі каб строгі,
Каб не сходзілі з дарогі[5].

У сатырычнай паэме «Кепска будзе» і ў палітычнай сатыры «У астрозе» паэт робіць глыбокія соцыяльна-палітычныя абагульненні. Памешчыцка-буржуазны лад, па думцы аўтара, гэта гнілая, змрочная турма, яма. Паэт прама называе турму «бацькавай хатай», г. зн. хатай цара-бацюхны. Паэт выхоўвае ў працоўных нянавісць да бясчынстваў царскіх улад. Ён прапагандуе ідэю аб тым, што свабода даражэй за ўсё на свеце. Цяжкае і гаротнае жыццё працоўных у эксплаататарскім грамадстве, дзе працоўны чалавек знаходзіцца быццам бы ў астрожным заняволенні.

А ў астрозе-ж няма волі,
Ні ў чым няма і ніколі!
У жалезе тыя дзверы,
Пры дзвярах стаяць жаўнеры,
А народ усё сярдзіты,
Так, як-бы яшчэ не сыты
Людскіх слёзаў, мукі, енку;
Не гавораць памаленьку,
А усё зыкам, а ўсё з лайкай,
А усё з боем, ўсё з нагайкай[6]

У сатырычным вершы «У астрозе» аўтар ускрывае злачыннасць усёй сістэмы царызма. Гэта ўбачыў і цэнзар, які праз восем год пасля смерці паэта ўзбуджаў супроць

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 34.
  2. Хабар
  3. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 35-36.
  4. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 65.
  5. Там-жа, стар. 69-70.
  6. Там-жа, стар. 67.