Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

І падаў-бы руку мне, сляпому,
І давёў-бы мяне да дарогі;
Не блудзіў-бы і я сярод лому
І калючак, што раняць мне ногі![1]

У вершы «Не цурайся» паэт асвятляе рад грамадска-палітычных пытанняў і ў першую чаргу пытанне аб ролі навукі і літаратуры ў грамадскім жыцці. Літаратура, лічыў паэт, павінна служыць інтарэсам працоўнага народа, справе грамадскага развіцця, вызвалення працоўных ад эксплаататарскага прыгнёту. Багушэвіч ставіць пытанне аб стварэнні беларускай літаратуры для народа, якая-б услаўляла самаадданую працу людзей, выхоўвала да іх саміх любоў і павагу.

Адначасова паэт разглядае пытанне аб ролі інтэлігенцыі ў грамадскім развіцці, памылкова лічачы яе адзінай сілай, якая быццам можа вывесці сялянства на светлы шлях вызвалення ад царызма.

Паэт бачыў, што ў народзе расце ўсведамленне свайго прыгнечанага становішча. Само жыццё вучыла чалавека разуменню акружаючай абстаноўкі. Сваёй творчасцю Багушэвіч імкнуўся садзейнічаць абуджэнню свядомасці ў народных масах, распальванню у іх нянавісці да эксплаататараў.

Рост свядомасці працоўных, народную мудрасць беларускіх сялян паэт паказвае ў вершы «Воўк і авечка». У вобразе воўка ў авечай шкуры паэт разумее ліберала, абаронцу інтарэсаў эксплаататараў, які прыкідваецца добрадзеем працоўнага народа. Высмейваючы лібералаў за іх антынародныя справы і саладжавыя пропаведзі, паэт ад імя народа заяўляе:

Дзякуй, дзякуй, ягамосці,
За весці такія!
Няхай прыйдзе сын у госці,
Пагляджу, ці вые?
Бо, кажуць, між вамі
Трэба выць ваўкамі.
Я-ж па-воўчу не умею
Ні выць, ні есці, ні лгаць.
Дык скінь шкуру, дабрадзею,
Бо... зубкі відаць.
І авечка, хоць дурная,
А ваўка-ж пазнае![2]

Творы Багушэвіча адлюстроўвалі моцныя і слабыя бакі сялянскай барацьбы. Яны, з аднаго боку, паказваюць тую бязмежную нянавісць сялян да эксплаататарскага ладу, да памешчыкаў-прыгнятальнікаў, што накапілася стагоддзямі, а з другога - адсутнасць разумення шляхоў вызвалення ад прыгнёту. Сяляне гатовы на рашучае знішчэнне прыгнёту, яны хацелі-б стварыць справядлівае грамадства роўнапраўных грамадзян. Аднак паэт сам цьмяна ўяўляў шляхі стварэння будучага грамадства. Гаворачы пра такое грамадства, паэт выказвае пажаданне, «каб уся зямелька адну праўду мела». Далей такіх неакрэсленых і расплыўчатых палітычных ідэалаў паэт не ішоў.

Слабасцю светапогляду паэта было тое, што, змагаючыся за свабоду народа, паэт не разумеў, хто павінен быў узначаліць сялянскую барацьбу. Не даваў на гэтае пытанне адказу і сялянскі рух у Расіі і ў тым ліку ў Беларусі ў канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў ХІХ стагоддзя.

Мы ведаем, што гэты час на арэну палітычнай барацьбы ўжо выступіў пролетарыят, самы рэволюцыйны і самы перадавы клас грамадства. Але да канца жыцця паэт не зразумеў гістарычнай ролі пролетарыята. Класавая абмежаванасць сялянскага дэмакрата да таго моцна адчуваецца, што паэт зусім упусціў са свайго поля зроку існаванне рабочага класа. Пры тым паэт пераацэньваў гістарычную місію сялянства, лічачы яго адзінай прагрэсіўнай сілай грамадства.

Погляды Багушэвіча на ролю сялянства і інтэлігенцыі ў гістарычным працэсе сугучны поглядам рускіх рэволюцыйных дэмакратаў. Вядома, што яны таксама пераўвялічвалі гістарычную ролю сялян і інтэлігенцыі.

Толькі марксізм-ленінізм змог даць ясны адказ, указаць шлях вызвалення працоўных ад эксплаататарскага гнёту. Грунтуючыся на рэальных выніках грамадскага развіцця, класікі марксізма-ленінізма паказалі, што сяляне ў сілу сваіх умоў жыцця не маглі самі давесці барацьбу да пераможнага канца, што гэтая барацьба будзе паспяховай толькі тады, калі ёй будзе кіраваць рабочы клас. Жыццё поўнасцю паказала вялікую сілу ідэі аб саюзе рабочага класа і сялянства, аб гегемоніі пролетарыята ў рэволюцыйнай барацьбе.

Разгледзім погляды Ф. Багушэвіча па нацыянальнаму пытанню. Нацыянальнае пытанне ў творах паэта ўзнімаецца заўсёды ў непарыўнай сувязі з пытаннем соцыяльным. Ускрываючы соцыяльны прыгнёт працоўных мас Беларусі, паэт адначасова стварае змрочную карціну нацыянальнага прыгнёту беларускага народа.

У парэформенны перыяд прадаўжаўся працэс складвання беларусаў у нацыю, росту іх нацыянальнай самасвядомасці нацыянальна-вызваленчай барацьбы. У той час нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі, па вызначэнню В. І. Леніна, быў жывой і прагрэсіўнай з'явай. Тут адбываўся актыўны працэс абуджэння мас «да авалодання роднай мовай і яго літаратурай (а гэта неабходная умова і спадарожнік поўнага развіцця капіталізма, поўнага пранікнення абмену да апошняй сялянскай сям'і)»[3].

Як гаворыць В. І. Ленін, тады пад лозунгам «абароны бацькаўшчыны» разгортвалася нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа, якая была тут «абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітыч-

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск, 1952, стар. 111
  2. Там-жа, стар. 40.
  3. В. І. Ленін. Творы, т. 23, стар. 27.