Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/158

Гэта старонка была вычытаная

рунку на Парыж. Гэты чалавек быў Жан Вальжан. На падставе засведчанняў двух ці трох вознікаў, якія спаткалі яго на дарозе, ён быў апрануты ў блузу і нёс падпахаю скрутак. Дзе ён дастаў гэтую блузу? Ніхто ніколі не даведаўся пра гэта. Паміж тым, адзін стары рабочы, які памёр некалькі дзён таму назад у больніцы, пакінуў пасля сябе адну толькі блузу. Магчыма, гэта яна і была.

Апошняе слова пра Фантыну.

Ва ўсіх нас ёсць адна агульная маці — зямля. Фантыну вярнулі гэтай маці.

Поп думаў, магчыма, зусім справядліва, што добра зробіць, калі захавае па магчымасці больш грошай ад пакінутых яму Жанам Вальжанам для бедных; да таго-ж, гутарка ішла пра катаржніка і пра распусную жанчыну. На гэтай падставе ён спрасціў пахаванне Фантыны і абмежаваў яго крайняй неабходнасцю, гэта значыць агульнай магілай.

Фантыну, такім чынам, пахавалі бясплатна ў кутку могілак, які належыў усім і нікому, дзе беднякі губляюцца беззваротна. Фантыну спусцілі ў цемру разам з першымі трапіўшымі касцямі. Прах яе змяшаўся з прахам іншых. Яна была кінута ў агульную яму.

ХХХІI

НУМАР 24601 РОБІЦЦА НУМАРАМ 9430

У ліпені 1923 года ў двух газетах з‘явіліся наступнага роду допісы.

У газеце „Белае знамя“ паведамлялася:

„Адна з акруг Па-дэ-Кале зрабілася нядаўна тэатрам незвычайнай падзеі. Нехта, па імю Мадлен, чалавек нікому датуль невядомы, дзякуючы розным новым спосабам, узняў даўнейшую мясцовую галіну прамысловасці: фабрыкацыю шікляруса і вырабаў з вугалю. Ён набыў сабе даволі вялікае багацце і, трэба аддаць справядлівасць, узбагаціў таксама і краіну. У падзяку за гэта ён выбван быў мэрам. Паліцыі ўдалося выкрыць, што пан Мадлен ёсць не хто іншы, як былы катаржнік, асуджаны ў 1796 годзе за кражу, Жан Вальжан. Цяпер яго зноў вярнулі на галеры. Кажуць, што яму ўдалося да арышту вытрабаваць з банкірскага дома Лафіт вялікую суму грошай, мабыць каля поўмільёна, якая была ім там пакладзена і нажыта, па сутнасці, зусім правільна камерцыйнымі абаротамі. Асталося невядомым, куды схаваў Жан Вальжан гэтыя грошы перад тым, як адправіцца ў Тулон“.