Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/203

Гэта старонка была вычытаная

зямлі свой кій. Тэнард‘е заўважыў яго таўшчыню і пустыннасць мясцовасці.

Стары паглыбіўся з дзяўчынкай у лес, пакінуўшы шынкара ў нерашучасці і ў неўразуменні.

Тэнард‘е глядзеў на шырокія плечы і дужыя кулакі незнаёмага. Потым мімаволі паглядзеў на свае худыя рукі.

„Трэба быць сапраўды такім ёлупам, як я, каб не захапіць з сабой стрэльбы, калі ідзеш на паляванне“.

Тым не менш ён усё-такі не хацеў супакоіцца.

„Я хачу ведаць, куды ён пойдзе“, — сказаў ён і пачаў сачыць за імі здалёк. Яму аставалася дзве ўцехі: насмешка ў выглядзе шматка паперы з подпісам Фантыны і паўтары тысячы франкаў.

Казета і яе спадарожнік ішлі паволі, паглыбляючыся ў гушчар лесу. Ён ішоў, нізка апусціўшы галаву, з выглядам глыбокага і сумнага размышлення. Зіма зрабіла лес празрыстым настолькі, што Тэнард‘е не траціў іх з-пад увагі, не гледзячы на тое, што ішоў на далёкай адлегласці. Час ад часу стары азіраўся, каб убачыць, ці не сочыць хто- небудзь за ім. Раптам ён заўважыў Тэнард‘е. Ён адразу павярнуў з Казетай у хмызнях і схаваўся з вачэй шынкара.

— Чорт вазьмі! — ускрыкнуў Тэнард‘е і падвоіў крокі.

Гушчыня зарасніку прымусіла яго наблізіцца да іх. Калі стары ўвайшоў у самы гушчар, то азірнуўся. Як ні стараўся схавацца Тэнард‘е, ён усё-такі быў заўважаны. Чалавек кінуў на яго трывожны позірк і пакруціў галавою, потым пайшоў далей. Шынкар не адставаў. Так яны прайшлі крокаў дзвесце-трыста. Раптам стары яшчэ раз азірнуўся. Ён зноў убачыў Тэнард‘е. На гэты раз ён зірнуў на яго такім панурым позіркам, што Тэнард‘е палічыў бескарысным сачыць за ім далей. Ён павярнуў назад.

Жан Вальжан не загінуў.

Упаўшы, ці, хутчэй, кінуўшыся ў мора, ён, як вядома, быў без кайданаў. Ён нырнуў і праплыў пад вадою да аднаго судна, якое стаяла на якары, да якога была прывязана лодка. Тут яму ўдалося схавацца да вечара. Ноччу ён зноў кінуўся плысці і дабраўся да берага, недалёка ад мыса Бруна. Тут, не маючы недахопу ў грошах, ён мог купіць сабе новую вопратку. Паблізу стаяў у той час шынок, які займаўся дастаўкай вопраткі беглым катаржнікам — спецыяльнасць вельмі прыбытковая. Пасля гэтага Жан Вальжан, падобна ўсім няшчасным беглым, пачаў ужываць усе намаганні, каб ашукаць пільнасць правасуддзя і пусціўся па звілістаму і цёмнаму шляху. Гэта было неспакойнае, трывожнае бегства, падобнае да шляху крата. Пасля былі знойдзены некаторыя сляды яго знаходжання у гэтых месцах. Нарэшце