Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/283

Гэта старонка была вычытаная

Тут, на полі бітвы, і пасля адыходу непрыяцеля вайна яшчэ адбывалася. Калі надышоўшая цемра схавала вынікі братазабойства, прадпрыймаемага перыядычна арміямі розных дзяржаў, то ранішняе святло раптоўна паказала карціну працягу вайны ў тым незвычайным яе выглядзе, у якім ніколі не апісваюць яе ні воінскія данясенні, ні хронікі.

Людзі, у якіх ядры і гранаты адарвалі рукі, ногі, галовы, аказаліся раздзетымі дагала другой арміяй, арміяй начных ваіцеляў. І раптоўна пасля поўнага месяца ранішняя зара паказала горы чалавечых цел, раздзетых дагала.

Хто зрабіў гэта, хто апаганіў падобным чынам перамогу саюзных армій над Банапартам, які дзёрзка вярнуўся з вострава Эльбы?

Розныя існуюць на гэта адказы. Былі пісьменнікі, якія сцвярджалі, што героі, атрымаўшыя перамогу ўдзень, робяцца вампірамі, якія грабяць трупы ноччу. Не будзем патлыбляць гэтага пытання, Ясна, аднак, тое, што ўслед за пераможцамі, рыскуючымі сваім жыццём, з'яўляюцца нягоднікі і зладзеі, якія нічым не рыскуюць. Істоты накшталт кажаноў, параджаемыя цемрай, бо вайна ёсць цемра, людзі, якія таксама носяць мундзіры, але не ўдзельнічаюць у бітвах, салдаты, якія прыкідваюцца хворымі і пралежваюць спакойна за якой-небудзь каменнай агарожай, маркітанты, якія займаюцца крадзяжом ноччу пасля таго, як удзень паспяхова гандлявалі гарэлкай, ніткамі, іголкамі, і гузікамі ў тылу ваюючых армій, абозныя слугі і дзяншчыкі забітых афіцэраў — усё гэта ноччу ператвараецца ў армію марадзёраў і накідваецца на салдат, — раненых, забітых, страціўшых прытомнасць, захварэўшых і ўпаўшых дзе-небудзь, каля вялікай дарогі ў канаву.

У ваенных гісторыях рэдка апісваюцца гэтыя заўсёдашнія з'явы, калі ўслед за арміяй, якая пралівае сваю і чужую кроў, ідзе другая армія начных герояў, зладзеяў, герояў тыла — марадзёраў. Парадная гісторыя не расказвае пра гэтыя падонкі, але фактычна заўсёды бывае так, што палкаводзец вымушаны ўжываць жорсткія меры да гэтай арміі начных зладзеяў. Велінгтон, пераможац Напалеона, быў вельмі жорсткі ў адносінах да марадзёраў. Марадзёры кралі на адным канцы, а на другім іх расстрэльвалі па загаду англійскага камандавання. І вось, калі ў бітве народаў, як казвалі бітву пры Ватэрлоа, бацька Марыуса, Панмерсі, ляжаў ранены, страціўшы прытомнасць, ноччу нейкі чалавек у ваенным мундзіры поўзаў каля Оэнскага яра.

Гэта быў чалавек, якога мы не называлі-б ні англічанінам,