Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/380

Гэта старонка была вычытаная

лягаў да будынка лазняў; саскочыўшы потым на двор гэтага будынка, яны шпарка перабеглі праз яго, штурханулі фортачку вартаўніка, каля якога вісеў яго шнур, адчынілі вароты і апынуліся на вуліцы.

Прайшло якіх-небудзь тры чвэрці гадзіны ад той хвіліны, як яны падняліся ў пацёмках з сваіх ложкаў з цвікам у руках і планам бегства ў галовах. Праз некалькі хвілін яны далучыліся да Бабэ і Манпарнаса, якія брадзілі каля турмы. Прыцягваючы да сябе вяроўку, бегляцы абарвалі яе, таму частка вяроўкі так і асталася на коміне; з імі самімі нічога асаблівага не здарылася, апрача таго, што яны садралі ў сябе амаль усю скуру на руках.

У гэтую ноч Тэнард’е быў папярэджаны — таксама невядома якім чынам — і не спаў. Каля гадзіны ночы, не гледзячы на страшэнную цемру, ён заўважыў, як каля слухавога акна, якое прыходзілася супроць яго клеткі, прабраліся па даху сярод буры і ліўня два цені. Адзін з іх на момант спыніўся каля акенца. Гэта быў Бружон. Тэнард’е яго пазнаў і зразумеў усё. Больш яму нічога не было патрэбна.

Тэнард’е, як небяспечны зладзей, затрыманы па абвінавачванню ў начной засадзе са зброяй у руках, пільна вартаваўся. Перад яго клеткай заўсёды праходжваўся са стрэльбай напагатове часавы, які змяняўся праз кожныя дзве гадзіны. Бэль-Эр асвятляўся адтулінай у сцяне. На нагах у Тэнард’е былі кайданы ў пяцьдзесят фунтаў вагою. Штодзённа, у чатыры гадзіны пасля паўдня, у яго клетку ўваходзіў турэмшчык у суправаджэнні двух сабак, як гэта вадзілася ў тую эпоху, апускаў каля яго ложка на падлогу двухфунтовы чорны хлеб, міску з вадой і міску з рэдкім бульёнам, у якім плавала некалькі бабін самага дрэннага сорту, потым пільна аглядаў кайданы і пастукваў па кратах. Апрача таго, ён прыходзіў да зняволенага разы два ноччу.

Тэнард’е атрымаў дазвол мець у сябе невялікі жалезны цвік, якім ён закрываў сцянную шчыліну, што служыла яму месцам захоўвання хлеба. Паколькі злачынец пільна ахоўваўся, то нічога падазронага ў гэтым цвіку не знайшлі. Толькі пасля ўспомнілі словы аднаго з вартаўнікоў, які гаварыў у той час: „Лепш-бы даць яму драўляны шып“.

У дзве гадзіны ночы часавога — старога, спрактыкаванага салдата — змяніў малады новабранец. Праз невялікі час у клетку Тэнард’е з’явіўся са звычайным візітам турэмшчык з сабакамі і пайшоў, не заўважыўшы нічога падазронага. Пасля, пры допытах, ён паказваў, што яму не спадабаўся толькі