Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/405

Гэта старонка была вычытаная

стасці ўжо адлюстроўвалася неба, пасля таго, як сотні прытокаў уліліся ў яе пераможнае шэсце, рака рэволюцыі раптам губляецца ў якой-небудзь буржуазнай калдобіне, падобна да Рэйна, які знікае ў балоце.

Але ўсё гэта датычыць мінулага, будучае збудуецца зусім іначай. Якое-б не было наша „сёння“, чалавечае „заўтра“ зробіцца носьбітам цішыні і спакою. Яшчэ адна рыса: буржуазія пераважна не ўмее разбірацца ў пытанні аб мецяжы і паўстанні. Для яе гэта ўсё брудны бунт — бунт сабакі супроць гаспадара, спроба ўкусіць, за што трэба караць сабаку будкай і ланцугом. Для яе ўся рэволюцыя — гэта брэх і рыканне, якое цягнецца да таго часу, пакуль, раптоўна зрабіўшыся вялізнай, галава сабакі не ператворыцца ў галаву ільва. І вось, калі буржуазія раптам убачыць сапраўдны, ільвіны твар рэволюцыі, яна пачынае крычаць: „Няхай жыве народ!“.

Як-жа назваць пасля даных намі тлумачэнняў чэрвеньскія падзеі 1832 года? Што-ж гэта — ці мяцеж, ці паўстанне? Так, гэта паўстанне.

Павярхоўны агляд фактаў, самая абстаноўка жахлівых падзей, магчыма, і давалі-б повад на азначэнне гэтага руху як мяцежу, але глыбокі разгляд асновы тагачасных падзей яшчэ раз сцвярджае, што, маючы знадворны выгляд мецяжу, па сутнасці гэты рух быў паўстаннем.

Гэты рух 1832 года ў сваім імклівым выбуху і жалкім згасанні быў пазбаўлены велічнасці. Пра яго гаварылі без павагі. Для гаворачых так гэты рух быў толькі лёгкім адгалоскам 1830 года. Рэволюцыя не канчаецца востраканцовай верхавінай. Ад яе, як хвалі, павінны разыходзіцца кругі яе ўплываў. Яна падобна да горных кражоў, якія спускаюцца да ціхай раўніны адгор’ямі меншай велічыні.

Успаміны парыжан называюць гэты патэтычны выгін сучаснай гісторыі „эпохай мецяжоў“, і лічаць яго характэрнай асаблівасцю часу, які змяніў грозныя і страшныя гадзіны нашага века.

Яшчэ адно слова, перад тым як вярнуцца да нашага перарванага апавядання.

Падзеі, якія мы толькі што расказалі, належаць да ліку тых фактаў, жывых і глыбока драматычных, якімі пагарджае гісторыя, не маючы ні часу, ні месца на сваіх старонках для іх адлюстравання відзення. Аднак, мы настойваем на тым, што ў іх гаворыць жывое жыццё. У гэтых фактах чутно біццё жывога чалавечага пульса. Мы часта гаварылі і паўторым яшчэ раз, што, з нашага пункту гледжання, гэтыя дробныя рысы, гэтыя дэталі падзей ёсць