Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/51

Гэта старонка была вычытаная

жаючы, што ён круціцца амаль што на адным месцы. Ён блукаў такім чынам цэлую раніцу, нічога не еўшы і не адчуваючы голаду.

Ён быў паглынуты процьмай зусім новых адчуванвяў. Ён адчуваў прыліў нейкага гневу, сам не ведаючы, супроць каго. Ён не мог-бы сказаць, ці ён расчулены, ці ён зняслаўлены. Часам яго ахапляла своеасаблівая пяшчотнасць, супроць якой ён змагаўся ўсімі сіламі і якой ён супроцьстаўляў пакуты перажытых дваццаці год. Гэтае становішча стаміла яго. Ён з трывогай убачыў, што страшны спакой яго душы, які выпрацаваўся ў ім цаной несправядлівасці яго няшчасця, пахінуўся. Ён запытваў у сябе, чым ён замесціць яго. Хвілінамі ён не на жарты пачынаў шкадаваць, што ён не ў турме, абы не здарылася таго, што здарылася; ён быў-бы тады менш усхваляваны.

Невытлумачальныя думкі цэлы дзень туманілі яго мазгі.

Увечары, на захадзе сонца, Жан Вальжан прысеў за кустом ля шырокай даліны, зусім пустыннай, На даляглядзе вырысоўваліся Альпы. Ніводнага гуку не даносілася да яго. Жан Вальжан знаходзіўся, мабыць, мілі за тры да Дыня. Дарожка, якая перасякала даліну, праходзіла амаль ля самага куста, дзе ён сядзеў. Сярод сваіх размышленняў ён раптам пачуў вясёлы галасок.

Ён пазярнуў галаву і ўбачыў ішоўшага па дарозе маленькага саваяра[1], год дзесяці, з валынкай за плячыма і з маленькай торбачкай з суслікам за спіной. Спяваючы, ён у той-жа час забаўляўся некалькімі манетамі, якія ён трымаў у руках і, падкідаючы іх уверх, спрытна зноў лавіў у жменю. Паміж гэтых манет была адна ў сорак су.

Ля самога куста, дзе сядзеў Жан Вальжан, хлопчык зноў падкінуў манеты, але на гэты раз так няўдала, што сорак су выпалі з рук, і манета пакацілася, затрымаўшыся ля самых ног Жана Вальжана.

Жан Вальжан наступіў на яе нагой.

Хлопчык, між тым, сочачы за грашыма вачмі, заўважыў месца, дзе яны затрымаліся.

Ён ніколькі не здзівіўся, убачыўшы чалавека, і проста падышоў да яго.

Навакол было зусім пустынна. З вышыні даносілася толькі пяянне запаздалых ятушак. Хлопчык стаяў спіной

  1. С а в а я р — ад слова Савойя — вобласць на поўдні Францыі, ад імя якой паходзіць назва прафесіі бяднейшага насельніцтва — хадзіць па вёсках, сёлах і гарадах і паказваць фокусы якога-небудзь прыручанага знярка: тхара, сусліка, малпы і т. д.