Старонка:Гістарычная думка (1956).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

дзеным у 1495 г. у Смаленску («раб божы Аўраамка», як ён сам сябе называў, - відаць, духоўная асоба, падпарадкаваная Смаленскаму епіскапу). Апісваючы гераічную перамогу Дзмітрыя Данскога над ханам Мамаем на Куліковым полі ў 1380 г., летапісец з гарачым спачуваннем гаворыць пра маскоўскага князя, як пра абаронцу агульнарускіх інтарэсаў, і рэзка асуджае «нечасцівага літоўскага Ягайлу» за яго саюз з Мамаем. Ён таксама асуджае саюзніка татар і Ягайлы разанскага князя Олега, называючы яго «адступнікам» і «новым Іюдай здраднікам»[1]. Як патрыёт адзінай Русі, летапісец у асаблівую заслугу ставіць Дзмітрыю тое, што ён не толькі абараніў усе хрысціянскія народы ад «паганых» татар, але і прымусіў баяцца і трапятаць Літву («не видиша бо тогда князя великого, ни рати его, ни оружца его, токмо имени его Литва бояхутся и трепетаху»)[2]. Ён з горыччу гаворыць аб тым прыгнечанні, якое народныя масы цярпелі ў яго час (канец XV ст.) з боку літоўскіх феадалаў («При нынешних временах Литва над нами игры творять и поругаются»). Тут летапісец выступае ў якасці выразніка інтарэсаў народа Беларусі, які цягацеў да Масквы і чакаў ад яе дапамогі.

На кароткія летапісы зрабіла вялікі ўплыў ідэалогія пануючых класаў Літоўскага княства. Нягледзячы на сімпатыю да Рускай дзяржавы, якая часта праяўляецца ў іх, яны амаль усюды выхваляюць Вітаўта, які, як вядома, часта ўступаў у войны з Масквой і вёў у адносінах да рускіх зямель захопніцкую палітыку. У некаторыя кароткія хронікі[3] уключаны пад асобымі назвамі нават спецыяльныя раздзелы, у якіх празмерна выхваляецца Вітаўт, якому ўсё ўдаецца і ўсе падпарадкуюцца, як слаўнаму гасудару. Яму «вси цари татарские служили и сами своими головами на помощь ему шли и слухали его». Ён быццам бы даваў татарам па свайму погляду «князёў і цароў». Яго слухаліся і «княжаты нямецкія» і аказвалі яму ваенную дапамогу, «дзе яму будзе патрэба». Наперакор ісціне (і можа быць лічачыся з народнымі, спачувальнымі ў адносінах да Масквы настроямі) Вітаўт паказан як друг Масквы: «Также князь великий Московский у великой милости (дружбе) жил с ним». Гэтыя празмерныя пахвалы Вітаўту ў кароткіх летапісах накіраваны, аднак, не супраць Масквы, а супраць Польшчы; яны мелі на мэце паказаць, што вялікі князь Літоўскі мае не меншае, калі не большае значэнне, чым кароль польскі, і што імкненне Польшчы падпарадкаваць сабе Літву не мае пад сабой асновы. Наогул Вітаўту ў кароткіх летапісах адведзена цэнтральнае месца. Выключэннем з'яўляецца летапіс Аўраамкі. У ім выражаны і антылітоўскія настроі, якія тлумачацца вялікім спачуваннем аўтара да Масквы[4].

Іншы характар маюць падрабязныя летапісы. Да іх адносяцца спісы Быхаўца (найбольш поўны), Рачынскага, «Летапісец» Красінскага, Еўрэінаўскі, Румянцаўскі, некаторыя ўрыўкі з Патрыяршага[5]. Падрабязныя спісы ўзніклі ў асноўным у другую палавіну ХVІ ст. Іх аўтары жылі ў перыяд, калі імкненні польскіх каралёў і польскіх феадалаў да падпарадкавання сабе Літвы і літоўска-рускіх феадалаў, не кажучы ўжо аб народных масах Літвы, узмацніліся.

  1. ПСРЛ, т. XVI.
  2. Там-жа.
  3. У тым ліку ў Акадэмічны спіс (т. XVII, стар. 136-139) пад назвай "Сказанне (аб) вялікім князю Вітаўце і ў „Кройнікі" Красінскага (стар. 176-178) пад назвай "Похвела аб вялікім князю Вітаўце". Выхваленне Вітаўта паўтараецца і ў падрабязным зводзе.
  4. ПСРЛ, т. ХѴІ, стар. 76, 103, 108, 117. Літва называецца "паганаю", а яе князь Ольгерд "злаверным, бязбожным, ільсцівым (103), Ягайла — "нечасцівым" (108).
  5. ПСРЛ, т. XVII.