тоўскім узнікла з эканамічнай запазычанасці сялян), І. П. Навіцкага «Очерк истории крепостного сословия Юго-западной России в XVХѴІІ вв.» (1876) і інш. Хоць значная частка памянёных работ прысвечана гісторыі Поўднёва-заходняй Расіі, аднак у іх некаторыя раздзелы адносяцца і да гісторыі Беларусі. У іх пераважае гісторыка-юрыдычны пункт гледжання на паходжанне прыгоннага права, і з гэтага пункту гледжання характарызуюцца і розныя групы сялянства. Трэба адзначыць таксама работы А. Я. Ефіменка, якія датычаць Літвы і Беларусі (у некаторых момантах): «Да пытання аб феадалізме ў Заходняй Русі і Літве» (Працы ІХ археалагічнага з'езда, т. 1, Масква, 1897) і інш. Па сваёй агульнай ідэалогіі А. Я. Ефіменка належала да народнікаў, і яе народніцкія сімпатыі часткова адлюстраваліся ў яе работах (галоўным чынам у ідэалізацыі сельскай абшчыны).
Даволі многа работ прысвечана і гісторыі літоўска-рускіх сеймаў. З іх, апрача памянёнай вышэй работы М. К. Любаўскага, трэба адзначыць работы Н. А. Максіменка «Сеймы Літоўска-рускай дзяржавы да Люблінскай уніі» (1902), Маліноўскага «Рада Великого княжества Литовского в связи с Боярской думой древней Руси», у двух тамах (1904 і 1912), Леантовіча «Рада великих князей литовских» (ЖМНП, 1907, ІХ-Х) і яго-ж «Веча, сеймы и сеймики в Великом княжестве Литовском» (ЖМНП, 1910, II-III) і інш. У гэтых работах падрабязна вывучаюцца правы і склад сейма, іх адносіны да каралеўскай улады і да органаў цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, але, у сувязі з гісторыка-юрыдычнай канцэпцыяй аўтараў, не высвятляецца ў дастатковай меры асноўная праблема дзяржаўнай будовы Літоўскага княства - праблема ступені цэнтралізацыі ўлады ў ім і не даецца адказу на пытанне, чаму ў Літоўскім княстве не утварылася абсалютная манархія ў той час, калі яна ўзнікла ў іншых дзяржавах, напрыклад у Расіі. У асноўным гэтыя недахопы работ тлумачыліся тым, што памянёныя гісторыкі разглядалі палітычныя правы сеймаў у адрыве ад эканамічнага развіцця.
У сувязі з пытаннем аб паходжанні і складзе сеймаў гісторыкаў, што належалі да юрыдычнай школы, цікавіла і пытанне аб літоўскім законадаўстве. Гэта выклікала паяўленне рада работ, прысвечаных вывучэнню літоўскіх статутаў. Найбольш цікавыя з іх наступныя: І. Н. Даніловіча «Взгляд на литовское законодательство и литовские статуты»[1], Леантовіча «Русская правда и литовский статут»,[2] Чарнецкага «История литовского статута»,[3] М. Н. Ясінскага «Уставные грамоты Литовскорусского государства» (1889), С. А. Бершацкага «Литовские статуты и польские конституции» (1893), І. І. Лапо «Литовский статут в московском переводе. Редакции XVII столетия»[4]. У гэтых работах грунтоўна даследаваны крыніцы і састаў статутаў, дадзена іх юрыдычнае тлумачэнне, што прадстаўляе значную каштоўнасць для гісторыкаў, паколькі работы даюць матэрыял для вывучэння прававога становішча розных груп насельніцтва Літвы і Беларусі.
Даволі многа гістарычных работ прысвечана культуры Беларусі і дзяржаў, у якія яна ўваходзіла, — княства Літоўскага і каралеўства Польскага. З іх трэба адзначыць работы Любовіча,[5] Жуковіча,[6] Хар-
- ↑ «Юридические записки» Рэдкіна, т. 1, 1841. Даніловіч адзін час быў супрацоўнікам Сперанскага па рабоце над зводам законаў.
- ↑ Киевские Университетские Известия, 1865.
- ↑ Киевские Университетские Известия, 1867.
- ↑ ЖМНП, 1914, II.
- ↑ Н. Н. Любович. К истории иезуитов в литовско-русских землях («Варш. Универс. Изв.», 1888, № 4); История реформации в Польше, 1883; Упадок реформации в Польше, 1890.
- ↑ Жукович. Сеймовая борьба западно-русского дворянства с церковной унией, 1901-1912.