Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

далейшай гісторыі Беларусі вялікае прагрэсіўнае значэнне. Беларусь вызвалілася ад гвалтоўнай паланізацыі, пагражаўшай самому існаванню беларускай народнасці. Разам з тым уваходжанне ў склад рускай дзяржавы забяспечвала для яе больш хуткія магчымасці пераадолення феадальных парадкаў, чым знаходжанне ў межах Польшчы, якая знаходзілася, па словах Энгельса, «у стане поўнага развалу». Для беларускай прамысловасці ўзніклі больш шырокія рынкі, узмацніліся гандлёвыя сувязі Беларусі з рускімі гарадамі. Апрача таго, для працоўных мас Беларусі з уваходжаннем яе ў склад Расіі з'явілася магчымасць з'еднацца з вялікім рускім народам у барацьбе за сваё соцыяльнае вызваленне, выкарыстаць рэволюцыйны вопыт рускага народа і на базе гэтага вопыту весці далейшую барацьбу з большай упэўненасцю ў свае сілы.

Ужо ў канцы ХVІІІ ст. на некаторых перадавых людзей Беларусі аказалі ўплыў вызваленчыя ідэі прагрэсіўных рускіх пісьменнікаў таго часу. У нас няма дакладных звестак, наколькі былі ўспрыняты перадавымі людзьмі Беларусі асветніцкія погляды Н. І. Новікава і рэволюцыйна-дэмакратычныя мыслі А. Н. Радзішчэва. Але грамадская ідэйная атмасфера была ў той час агульнай для ўсіх перадавых людзей і не закрануць асобныя, хоць і абмежаваныя групы беларускай інтэлігенцыі, ужо тады звязаныя з Расіяй, яна не магла.

Некаторыя мыслі перадавых пісьменнікаў Расіі былі прама звязаны з спецыфічнымі інтарэсамі Беларусі і з інтарэсамі яе працоўных мас. Да такіх мыслей адносяцца нападкі Новікава на езуітаў і на апякунства, якое аказвалася ім тады і польскай, і рускай арыстакратыяй. Новікаў выкрываў «шкодныя дзеянні» езуітаў, «наклікаўшыя столькі зла грамадзянскаму грамадству». Думкі Новікава былі цесна звязаны з назіраннямі над агульным ходам гістарычнага працэсу, і паколькі дзейнасць езуітаў была добра вядома ў Беларусі не толькі як антыправаслаўная, але і антыдэмакратычная, цесна звязаная з інтарэсамі арыстакратыі, пастолькі рэзкая крытыка гэтай дзейнасці непасрэдна датычыла інтарэсаў і гістарычнага лёсу беларускіх народных мас.

У ХІХ ст. уплыў перадавой рускай грамадскай мыслі на ацэнку гістарычнага працэсу беларускімі пісьменнікамі і дзеячамі культуры расшырыўся. Падзеі пачатку ХІХ ст. і галоўным чынам Айчынная вайна 1812 г. умацавалі сувязі паміж рускім і беларускім народамі, якія змагаліся супраць іншаземнага нашэсця. Паўстанне дзекабрыстаў у 1825 г. таксама знайшло водгук у Беларусі, і ў Бабруйску (двума афіцэрамі-Трусавым і Троіцкім) была зроблена спроба ўзняць паўстанне, нават зрабіць Бабруйск цэнтрам рэволюцыйнага руху. Гэтая спроба не ўдалася, але ў выніку снежаньскага паўстання сувязі паміж перадавымі людзьмі Расіі і Беларусі ўмацаваліся, і гэта не магло не садзейнічаць далейшаму збліжэнню паміж самімі народамі.

Умацаванне сувязей з вялікім рускім народам аказала вялікі ўплыў на беларускую грамадскую і гістарычную думку. Гэта знайшло выражэнне перш за ўсё ў народнай творчасці, якая правільна асэнсоўвала гістарычныя падзеі сучаснасці. У народных песнях адлюстраваліся гістарычныя падзеі, блізка звязаныя з гісторыяй Беларусі, —вайна з Напалеонам, у якой французы і сам Напалеон паказваюцца ў камічным выглядзе. Многа народных песень было прысвечана, як і раней, прыгоннаму праву, прычым у гэтых творах асабліва ярка выкрывалася самавольства паноў і выяўлялася народная нянавісць да прыгонніцтва. Асабліва характэрны ў гэтых адносінах такія беларускія казкі, як «Ад чаго зло на свеце», «Іванка-прастачок» і інш. У некаторых беларускіх народных прыказках і прымаўках відаць нават крытычныя адносіны да рэлігіі (на-