Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

прыклад, «Смяяўся і плакаў, а ўсё бог аднакаў», або «Няхай тое чорт есць, што бог дасць» і інш.).

Народная творчасць выклікала вялікую цікавасць і ў некаторых пісьменнікаў, якія літаратурна апрацоўвалі народныя матывы і пісалі перайманні народным песням без абазначэння свайго імя. Гэтая ананімная літаратура, якая ўзнікла і развівалася ў першай палавіне ХІХ ст., прадстаўляе жывую гістарычную цікавасць, паколькі па ёй можна меркаваць, як сам народ і блізкія да яго па свайму светасузіранню пісьменнікі разумелі сучасныя ім гістарычныя падзеі і свой гістарычны лёс. У творах ананімнай літаратуры народ выказваў сваю прагу свабоды («Эх! Як-бы толькі нам свабода! На свабодзе аджывем»[1]), нянавісць да несправядлівасці («Не па праўдзе бедных гоняць і не к праўдзе суд свой клоняць»[2]), у іх апісвалася горкае паднявольнае жыццё прыгонных сялян, спадзяванні на блізкія перамены («Цяпер на свеце ўсё іначай строяць»[3]) і да т. п.

Некаторыя з ананімных твораў былі напісаны адукаванымі людзьмі, якія добра ведалі не толькі сучасную ім рускую, але і антычную літаратуру. У ананімнай паэме «Энеіда навыварат»[4], якая ўяўляла з сябе таленавітую пародыю на «Энеіду» Віргілія, царыца Карфагена прадстаўлена ў выглядзе грубай і жорсткай памешчыцы, упікаючай свайго дзесяцкага ў тым, «што ён распраўшчыны не знае, ды без пашпартаў усіх пускае»; бог вятроў Эол - у выглядзе ўслужлівага прыказчыка паноў, які з падуладнымі яму ветрамі абыходзіцца, як з прыгоннымі; Юнона характарызуецца, як «баба злая, адроддзя панскага, ліхая» і да т. п.

Яшчэ большую гістарычную цікавасць прадстаўляе сабой другая беларуская паэма «Тарас на Парнасе», напісаная таксама ў першай палавіне ХІХ ст. Невядомы аўтар яе выражае гарачае спачуванне перадавым рускім пісьменнікам таго часу - Пушкіну, Гогалю, Лермантаву, якіх на Парнасе сустракаюць з гонарам («...прайшлі, як павы, на Парнас») і пагардліва характарызуе сучасных яму рэакцыйных журналістаў - Грэча і Булгарына, нявартых, на яго думку, знаходжання сярод парнаскіх небажыхароў. Такім чынам, ён ужо ясна ўяўляў сабе перспектыву гістарычнага развіцця рускай культуры і добра разумеў, хто служыў справе прагрэсу і хто, наадварот, падтрымліваў цёмныя сілы гісторыі.

У ХІХ ст. творы беларускай народнай творчасці становяцца прадметам вывучэння з боку мясцовых гісторыкаў, этнографаў і фалькларыстаў. Яны ўжо разумелі, якое вялікае значэнне мае народная творчасць для разумення гістарычнага развіцця беларускага народа, але ў большасці выпадкаў не ўмелі падысці да яго з правільных пазіцый. Да такіх збіральнікаў фальклору адносяцца П. М. Шпілеўскі (1827-1861), які многа падарожнічаў па Беларусі, збіраў этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы і пісаў асобныя артыкулы аб беларускай народнай творчасці[5]; І. І. Насовіч (1788-1877), ураджэнец г. Мсціслава, настаўнік па прафесіі, які працаваў у галіне лінгвістыкі і фальклору[6]; П. Шэйн (1826-1900), народны настаўнік, шчыра і глыбока адданы збіранню народнай

  1. З ананімнага верша «Вясна, голад, перапала».
  2. З верша «Вось цяпер які люд стаў».
  3. З ананіма «Гутаркі Данілы са Сцяпанам».
  4. Беларуская «Энеіда» апублікавана ўпершыню ў 1845 г. у пецербургскім журнале «Маяк».
  5. Найбольш важныя яго работы «Белорусские пословицы», 1853; «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» (у «Современнике» за 1853 г.).
  6. Яго творы: «Словарь белорусского языка», 1870; «Сборник белорусских пословиц», 1867-1874; «Сборник белорусских песен», 1874.