Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

творчасці;[1] Н. Я. Нікіфароўскі (1845—1910), таксама настаўнік пачатковай школы, які правёў большую частку свайго жыцця ў Віцебскай губерні;[2] Е. Р. Раманаў (1855-1921), настаўнік Гомельскага гарадскога вучылішча, арганізатар археалагічных музеяў у Віцебску і Магілёве, сабраўшы велізарную колькасць этнаграфічнага матэрыялу, які яму да канца жыцця не удалося канчаткова апрацаваць.[3] Усе гэтыя збіральнікі беларускай творчасці былі энтузіястамі сваёй справы, аддаваўшымі ёй усё сваё жыццё. Яны былі блізкімі да народных мас, жылі сярод народа, прыцягвалі да збірання народных песень сваіх знаёмых і сельскую інтэлігенцыю наогул. Сабранымі імі матэрыяламі і да цяперашняга часу карыстаюцца вучоныя фалькларысты і этнографы.

Амаль усе збіральнікі беларускага фальклору былі звязаны з заснаваным у 1845 г. Рускім геаграфічным таварыствам, якое вяло з палавіны ХІХ ст. шырокую работу па вывучэнню народнай творчасці Беларусі. Але, будучы блізкімі да народа, яны пры ўсёй сваёй любві да яго творчасці і пры ўсім сваім спачуванні да народных мас не здолелі зразумець і ацаніць антыпрыгоннай соцыяльнай накіраванасці твораў народнай творчасці. Падбіраючы фальклорныя творы для ўключэння іх у свае зборнікі, яны спыняліся галоўным чынам на песнях бытавога, сямейнага, абрадавага, святочнага і любоўнага зместу. Матывы барацьбы з прыгнятальнікамі і нянавісці да апошніх імі або зусім пакідаліся ў баку, або затушоўваліся. Таму беларускі народ прадстаўляўся ў падабраных імі да выдання творах у выглядзе пакорнага народа, які цалкам уйшоў у сваё сямейнае і абрадава-бытавое жыццё.

З гэтай прычыны, нягледзячы на бясспрэчныя заслугі беларускіх фалькларыстаў ХІХ ст. у абуджэнні інтарэсу да народнай творчасці, у складзеных імі зборніках народная паэзія і разам з ёю і ўсё гістарычнае жыццё беларускага народа набылі аднабаковае асвятленне. Часам гэтая аднабаковасць пераходзіла нават у свядомае рэакцыйна-славянафільскае разуменне як народнай творчасці, так і беларускай гісторыі наогул. Такое разуменне даволі ярка праявілася ў вядомага фалькларыста П. А. Бессонава (1828-1898).[4] Бессонаў у «Тлумачэнні да выдання» сабраных ім беларускіх песень развіў цэлую, вельмі блытана выкладзеную, славянафільскую філасофію гісторыі. У песнях, ім падабраных, не толькі ігнаруецца антыпрыгонны змест народнай паэзіі, але і даецца ідылічная карціна поўнага соцыяльнага добрабыту беларускага народа, бо сяляне жывуць, маўляў, згодна з гэтымі песнямі «ў добрай ласцы, у добрай згодзе» з панамі і дзякуюць свайго «слаўнага пана» «за яго хлябы за сітовыя, за яго страўкі за сахарныя, за яго слоўцы за пакорныя».[5] З гэтымі ўяўленнямі аб «згодзе» сялян з іх панамі перагукаліся і ўяўленні аб забітасці беларускага народа, якія часам выказваліся таксама ў некаторых рускіх часопісах 30-50-х гадоў («Пантеон», «Москвитянин» і інш.) і больш позняга часу. Так, рэакцыйны пісьменнік другой па-

  1. Яго найбольш вядомыя работы па беларускаму фальклору: «Белорусские народные песни», 1874; «Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края» (Выд. Акадэміі навук у трох тамах, 1887-1902).
  2. Галоўныя работы Нікіфароўскага: «Очерки Витебской Белоруссии» (артыкулы ў «Этнографическом обозрении», 1892—1910). «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии», 1895, «Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах», 1897.
  3. Галоўная праца Раманава «Белорусский сборник» (1886—1918) у дзесяці выпусках, у які ўвайшлі самыя рознастайныя віды народнай творчасці - песні, загадкі, казкі, замовы, народныя мелодыі, запісы з галіны народнага быту, вераванняў і да т. п.
  4. «Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества, языка, с очерками народного обряда, обычая и всего быта», М., 1891.
  5. «Белорусские песни», стар. 7-8.