Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

лавіны ХІХ ст. Папоў у сваёй невялікай кнізе аб беларусах даў паклёпніцкі паказ гістарычнага лёсу беларускага народа: «Цяжкія нягоды, — піша ён, -якія перацярпеў беларускі народ у сваім мінулым, сапсавалі яго нораў, забілі, прынізілі яго», прывучылі «гнуцца, каленапрыкланяцца, ілгаць і подлічаць».[1]

Як-бы ў адказ на ўсе гэтыя вымыслы аб няздольнасці беларускага народа да барацьбы рэволюцыйныя дэмакраты 60-70-х гадоў абаранялі правы ўсіх прыгнечаных народаў, у тым ліку і беларускага, на самастойнае развіццё і здольнасць да супраціўлення. У асабліва яркай форме асуджаў «думку» аб апалітычнасці і забітасці беларускага народа Н. А. Дабралюбаў. «Мы не ведаем, - пісаў Дабралюбаў з поваду гэтай думкі, -у якой ступені ілжывая гэтая думка..., але паверыць яму, зразумела, не можам. Цэлы край так вось узялі, ды і забылі, - як-бы не так. Ва ўсякім выпадку пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна быць растлумачана хутка працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што Яшчэ скажуць самі беларусы».[2]

Адказам на гэтую думку Дабралюбава з'явіўся рэволюцыйна-дэмакратычны рух, узнікшы ў Беларусі ў сувязі з польскім паўстаннем 1863 г. У процівагу польска-нацыянальнаму руху 1863 г., у ім, па словах Энгельса, прынялі «вялікі ўдзел сяляне».[3] Правадыром гэтага рэволюцыйна-дэмакратычнага руху быў Кастусь Каліноўскі; ён выдаваў у перыяд паўстання 1863 г. революцыйную сялянскую газету «Мужыцкая праўда», у якой сярод іншых поглядаў выклаў і свае погляды на гістарычны лёс Беларусі.

Светапогляд К. Каліноўскага склаўся пад уплывам правадыроў рускай рэволюцыйнай дэмакратыі А. І. Герцэна, Н. А. Дабралюбава і Н. Г. Чэрнышэўскага. Ён быў перакананы, што самадзяржаўна-прыгонны лад можа быць разбуран толькі шляхам народнага, галоўным чынам сялянскага паўстання, і што поспех гэтага паўстання залежыць ад таго, наколькі яно будзе накіравана на абарону патрабаванняў і інтарэсаў сялян. Такім чынам, у барацьбе класаў Каліноўскі бачыў галоўную спружыну гісторыі і гэтым абвяргаў даволі распаўсюджаную тады думку аб адзінстве класавых інтарэсаў памешчыкаў і сялян у іх барацьбе супраць царскага самадзяржаўя («тэорыя адзінага патоку»). Разам з тым ён разумеў гістарычнае значэнне адзінства дзеянняў народных мас, пераважна сялянскіх, ва ўсёй тагачаснай Расійскай імперыі, спадзеючыся на падтрымку галоўным чынам рускіх сялян. Разумеючы цесную сувязь паміж гістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, Каліноўскі разглядаў паўстанне 1863 г. у Беларусі як частку агульнарасійскай рэволюцыі. Але ён не ўзняўся яшчэ да матэрыялістычнага погляду на гісторыю, бачачы ў асвеце, у навуцы асноўныя і самастойныя сілы гісторыі. Ён таксама пераацэньваў сілу сялянскіх паўстанняў і іх ролю ў гісторыі. У асноўным-жа гістарычныя погляды Каліноўскага насілі прагрэсіўны характар і адпавядалі рэволюцыйнаму характару яго дзейнасці як правадыра сялянскага рэволюцыйна-дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Такім-жа рэволюцыйна-дэмакратычным светапоглядам былі прасякнуты гістарычныя ўяўленні і іншых буйных пісьменнікаў Беларусі канца ХІХ і пачатку ХХ ст. -Ф. К. Багушэвіча (1840-1900), Алаізы Пашкевіч (Цётка) (1876-1916), Максіма Багдановіча (1891-1917), а таксама дарэволюцыйныя творы Янкі Купалы (1882-1942), Якуба Коласа (1882-1956), Змітрака Бядулі (1886—1941). Бядома, у гэтых паэтаў нельга шукаць выразна выяўленых гістарычных поглядаў. Погляды на

  1. Р. С. Попов. Белоруссия и белорусы, М., 1879, стар. 22.
  2. Н. А. Добролюбов. Избранные философские сочинения, т. II, 1946, стар. 261.
  3. К. Маркс і Ф. Энгельс. Творы, т. 18, стар. 142.