Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

яны будавалі ў Літве і Беларусі праваслаўныя цэрквы і наогул абаранялі праваслаўе ў Беларусі. Справу выратавання беларускай і літоўскай нацыянальнасцей ад паглынання іх палякамі ён бачыў толькі ў добрадзейных імкненнях рускіх цароў і імператараў. У канцы сваёй кнігі ён усхваляў Мураўёва-вешацеля за яго дзейнасць па падаўленню польскага паўстання і прыпісваў ёй «добратворнае» ўздзеянне на сялянскія масы.

У больш блізкі да нас час у гісторыкаў з лагера ліберальнай буржуазіі гэтая клерыкальна-дваранская і кансерватыўна-манархічная тэндэнцыя адпала-па крайняй меры ў ярка выяўленай форме, — але захаваўся гісторыка-юрыдычны або ідэалістычны падыход да вывучэння гісторыі беларускага народа. У работах, прысвечаных гісторыі Беларусі або вялікага княства Літоўскага, вывучалася галоўным чынам гісторыя ўстанаўленняў і законаў, а таксама прававое становішча асобных соцыяльных груп - класаў або саслоўяў. Інакш кажучы, вывучэнне гісторыі вялося у фармальна-юрыдычным аспекце, у сэнсе вызначэння таго, якія правы і абавязкі мае той або іншы клас або саслоўе. Рост прадукцыйных сіл і класавая барацьба, якая абвастралася пад уплывам гэтага росту, зусім ігнараваліся. У такім гісторыка-юрыдычным духу напісана кніга Любаўскага «Нарысы гісторыі Літоўскай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» (1910). Пры гэтым у Любаўскага гісторыя Беларусі не аддзялялася ад гісторыі Літвы; у лепшым выпадку адзначаліся толькі некаторыя асаблівасці ў прававым становішчы беларускіх зямель, якія знаходзіліся ў складзе вялікага княства Літоўскага. Заслугай Любаўскага было тое, што ён адзначыў перавагу «рускай» (беларускай і ўкраінскай) народнасці ў складзе Літоўскага княства, а таксама і факт барацьбы паміж буйнымі беларускімі і літоўскімі феадаламі. Але ён не мог растлумачыць эканамічных прычын гэтай барацьбы і звёў яе толькі да нацыянальнай розні. Заслугай Любоўскага было і тое, што ён уключыў у сваю кнігу многа фактычнага матэрыялу, старанна сабранага і апрацаванага на аснове ўважлівага вывучэння крыніц.

З чыста фармальна-юрыдычных пазіцый напісаны кнігі кіеўскага прафесара М. Ф. Владзімірскага-Буданава «Нарысы па гісторыі літоўска-рускага права»[1] і «Формы сялянскага землеўладання ў Літоўскарускай дзяржаве».[2] Эвалюцыя права ў Владзімірскага-Буданава не звязана з соцыяльна-эканамічнымі адносінамі, і сялянскае землеўладанне характарызуецца на аснове юрыдычных адрозненняў паміж асобнымі групамі сялян.

Даволі вялікія раздзелы сваёй 12-томнай «Русской истории в сравнительно-историческом освещении»[3] прысвяціў гісторыі Літвы і Заходняй Русі Н. А. Ражкоў. У раздзелах, прысвечаных Беларусі (Заходняй Русі, па тэрміналогіі Ражкова), ён, як і ў іншых раздзелах, вялікую ўвагу ўдзяляў развіццю гаспадаркі і бачыў у гэтым ажыццяўленне марксісцкай метадалогіі. Але, паводле слоў В. І. Леніна, ён толькі завучыў рад палажэнняў марксізма, але не зразумеў іх. Развіццё прадукцыйных сіл ён бачыў у пераходах ад адной галіны вытворчасці (здабываючай прамысловасці, жывёлагадоўлі, земляробства) да другой і не разумеў сутнасці вучэння аб грамадскіх фармацыях. Пры характарыстыцы розных тыпаў гаспадаркі (абшчыннае землеўладанне, умоўнае буйнае землеўладанне і інш.), роўна як і пры характарыстыцы павіннасцей і абавязкаў людзей, якія ўдзельнічалі ў вытворчасці, Ражкоў увогуле следаваў за буржуаз-

  1. У «Чтениях в историческом обществе Нестора Летописца», кн. 3, 4 і 7, Кіеў, 1889-1893.
  2. У «Киевском сборнике в помощь пострадавшим от неурожая», Кіеў, 1892.
  3. Гэтая кніга выдадзена ў совецкі час, але ўяўляе з сябе часткова перавыданне, часткова перапрацоўку рада работ, напісаных у дасовецкі час