Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/140

Гэта старонка была вычытаная

хецтва; пад лістом мы чытаем ужо 1.600 панскіх подпісаў. У канцы верасьня сьпяшаецца з вернападданьніцкм лістом і менская шляхта. Яна пабівае рэкорд як «таннасьцю» падхалімскіх выразаў, так і лікам подпісаў. Усяго пад менскім лістом мы налічваем 2.700 падпісаў. Спазьнілася крыху віцебская і магілёўская шляхта, каторая падала свае лісты апошнімі. У кожным выпадку ніхто не забыўся адзначыць, што паўстаньне было абмылкаю.

На арэне бою як у Польшчы, так і на Беларусі засталіся адны чырвоныя. У Варшаве ўтварыўся Чырвоны Жонд, які складаўся з праўдзівых рэволюцыянэраў: Асныка, Бахонскага, Ігнася Хмяленскага, Стася Франкоўскага і інш. Вельмі хутка і тут трэба было перайсьці да дыктатуры. Дыктатарам быў абвешчан Траўгут. Гэта быў энэргічны, рашучы чалавек, з містычным настроем. Вельмі хутка ён разышоўся з чырвонымі і пачаў групаваць укола сябе пераважна людзей консэрватыўнага кірунку, што павінна было прывясьці польскае паўстаньне да хуткага канца. На Беларусі на чале чырвонага руху быў дыктатар Каліноўскі, каторы цьвёрда стаяў на сваёй програме. Як і раней, ён набірае свае атрады з вясковай і гарадзкой беднаты і ўпарта ваюе на два фронты: з белымі, здрайцамі-панамі і з рускім самаўладзтвам. Сілы чырвоных слабнуць, атрады іх зьмяншаюцца. Застаўся яшчэ толькі адзін спосаб вясьці далейшую барацьбу. Такім спосабам быў тэрор, накіраваны таксама ў два бакі. Быў утворан патайны рэволюцыйны трыбунал, каторы выносіў сьмяротныя прыгаворы ў адносінах да асобных здрайцаў ці гвалтаўнікоў. Каб выконваць загады трыбуналу, была організавана каманда кінжальшчыкаў, з самых вытрывалых рэволюцыянэраў. Першым актам тэрору на Беларусі, выкананым кінжальшчыкамі, быў напад на вышэйпамянёнага маршалка шляхты Віленскае гу