Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/204

Гэта старонка была вычытаная

вядомы, як староньніх рашучых мер. Поруч з рэпрэсіямі, была высунута сыстэма, каторая ад імя яе ініцыятара носіць назву «зубатаўшчыны». Рэпрэсіі, каторыя выхоплівалі з рэволюцыйнага руху тых ці іншых барацьбітоў, дасягалі мэты толькі тады, калі рух быў гуртковы, няглыбокі і ня шырокі, калі ён выклікаўся дзейнасьцю таго ці іншага інтэлігэнта. Ясна, што пры масавым руху, каторы разьвінуўся на Беларусі, мэтод рэпрэсіі ні да чаго ня прыводзіў. Трэба было скарыстаць недахваты рабочага руху, павялічыць іх і такім спосабам разлажыць рэволюцыйны рух.

Зубатаў надумаў скарыстаць для мэт дэпартамэнту поліцыі экономізм як Бунд, так і ўсёй соцыял-дэмократыі. У бундаўскіх колах, прыняўшых у свой склад вялікія масы й несьвядомых рабочых, экономізм быў вельмі пашыраны. Нават у кіруючых колах Бунду часта магчыма было спаткацца з думкаю, што політычная барацьба патрэбна толькі для таго, каб скінуць перашкоды, каторыя стаяць на шляху эканамічнай барацьбы. Апроч таго, у бундаўскіх масах пачаў выяўляцца разлад паміж інтэлігэнцкімі ў агуле вярхамі і рабочымі нізамі. Рабочым здавалася, што вярхі, каторыя клічуць іх да політычнай барацьбы, гэтым перашкаджаюць экономічнай барацьбе за паляпшэньне быту рабочых. Зубатаўская прапаганда праводзіць сярод рабочых думку, што політычная барацьба пакірована на карысьць буржуазіі, што рабочыя павінны весьці выключна экономічную барацьбу, у чым іх падтрымае царызм проціў буржуазіі. Такім спосабам, зубатаўшчына была крайнім пунктам экономізму і легальнага марксізму. Гэта быў прымітыўны зародышавы фашызм нашага часу. Зубатаўшчына вучыла, што рабочыя ў імя сваіх жыцьцёвых экономічных інтарэсаў павінны йсьці за ўрадам і выкінуць з сваёй гушчы рэволюцыянэраў, аддаўшы іх у рукі самаўладзтва.

Зубатаўшчына распачалася ў 1900 годзе ў Менску, дзе былі найлепшыя умовы для яе пашырэньня. Тут у бундаўскіх колах быў вельмі пашыран эканомізм. Каб пераканацца ў гэтым, даволі пазнаёміцца з праграмаю рабочых гурткоў, каторая была зацьверджана Менскім Комітэтам Бунду. Тут ясна сказана, што рабочы ў пачатку павінен быць уцягнут толькі ў экономічную барацьбу. Толькі пасьля гэтага ён паступова ўваходзіць у стадыю політычнай барацьбы. Прычым політычная барацьба ў програме абмяжована непасрэднымі экономічнымі інтарэсамі рабочага. Група бундаўскіх работнікаў, што апрацавалі гэтую програму, і выдзеліла з сябе першых правадыроў зубатаўшчыны на Беларусі, напр., Маню Вільбушэвіч, Грыгора Шахновіча і др.

Адзін з спосабаў агітацыі Зубатава быў такі. Падпольнік-рэволюцыянэр арыштоўваўся і накіроўваўся ў Маскву беспасрэдна да Зубатава. Пры дапамозе застрашваньня, падлогаў, чужых лістоў і подпісаў,