Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/38

Гэта старонка была вычытаная

зумоўна ставілі сабе й патрыотычныя мэты, зьвязаныя з адбудаваньнем Рэчы Паспалітай.

Адначасна з гуртком „Шубраўцаў“ нелегальна існуе організацыя так званых „філёматаў“ (аматараў навукі). У ліку яе заснавацеляў былі А. Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ян Яжоўскі, Твардоўскі і інш. Мэта „Філёматаў“ — „шляхам добрай адукацыі палепшыць стан бацькаўшчыны“. Пад бацькаўшчынай організацыя разумела Беларусь, як пагранічную провінцыю Рэчы Паспалітай. Організацыя распадаецца на асобныя гурткі. Наймацнейшы быў фізыка-матэматычны гурток, на чале каторага стаялі Т. Зан і Твардоўскі. Побач з ім існаваў гурток моральных навук (права, адміністрацыя, тэолёгія, філёзофія і гісторыя). Да гэтага гуртка належаў вядомы польскі гісторык і барацьбіт за адраджэньне Польшчы, Лелевэль. Апроч таго, яшчэ працаваў гурток вольнага мастацтва (поэзія, мова, малярства, музыка й г. д.). На чале гуртка раней стаяў вядомы польскі поэта Міцкевіч, а пасьля таго, як ён выбыў з унівэрсытэту, яго месца заняў вядомы працаўнік беларускага руху, Ян Чачот. Дзякуючы нязгодзе сярод сяброў організацыі, гурткі „філёматаў“ пачынаюць к 1810 году раскідацца.

Ян Чачот.

На руінах гурткоў „філяматаў“ праз нейкі час вырастае легальная організацыя „Праменістых“, ад слова „прамень“. Закладчыкам організацыі быў Тамаш Зан з шасьцьма таварышамі, сярод каторых быў і Адам Міцкевіч. Старшынёю організацыі быў Я. Яжоўскі, сакратаром — Петрашкевіч. Організацыя мае статут з 15 артыкулаў, напісаны Т. Занам разам з другімі сябрамі й зацьверджаны рэктарам унівэрсытэту Малеўскім. Пры зацьвярджэньні організацыі рэктар зазначыў, што ён спадзяецца, што яна будзе навучаць студэнтаў шчыра выконваць свае абавязкі. Для далейшага існаваньня „Праменістых“ ён паставіў умову, каб організацыя была выключна студэнцкай. Сваёю легальнаю мэтаю „Праменістыя“ ставілі інтэлектуальнае і моральнае разьвіцьцё студэнтаў. На сходах чыталіся рэфэраты на літаратурныя і навуковыя тэмы, абгаварвалі пытаньні аб пашырэньні асьветы сярод моладзі, аб організацыі для сяброў разумных і карысных гулянак. Тай-