Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/46

Гэта старонка была вычытаная

ства, да «належных» разьмераў. Расьце вера ў зару Наполеона. „Wszyscy pewni zwycięstwa, wołają ze łzami: Bóg jest z Napoleonem, Napoleon z nami“. («Пан Тадэуш», Міцкевіча). Пасьля таго, як францускія войскі занялі Польшчу і Беларусь, кароль саксонскі і гэрцог варшаўскі склікае ў Варшаве конфэдэрацыйны сойм, каторы ставіць пытаньні, зьвязаныя з новым палажэньнем Польшчы. Першаю пастановаю скліканага сойму быў «Акт аб аднаўленьні і незалежнасьці старажытнага каралеўства Польскага», каралеўства ў тых граніцах, у каторых яно існавала да падзелаў.

Пераправа праз Бярэзіну.

Праз нейкі час, 1 ліпеня, зусім неспадзявана для Варшавы, якая марыла аб прылучэньні літоўска-беларускіх зямель да Польскага каралеўства, Наполеон выдаў дэкрэт аб утварэньні Вялікага Княства Літоўскага. На аснове дэкрэту быў утворан часовы урад княства пад назваю—Галоўны Комітэт кіраўніцтва княствам, каторы формальна лічыцца незалежным ад Варшавы, але па настроі сваіх сяброў зусім не зьяўляецца незалежніцкім. Комітэт складаўся з 7 сяброў; на чале асьветы быў пастаўлен рэктар унівэрсытэту Сьнядэцкі. У склад княс-