Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/61

Гэта старонка была вычытаная

цыяльнаму аб'ясьненьню, «по внушениям необузданной вольности и независимости неприятельского войска». Гэтыя бунты былі рэзультатам цяжкага стану сялянскай масы, аб чым сьведчыць і маркіз Пастарэ, быўшы інтэндантам у Віцебшчыне. Паўстаньні ў Віцебшчыне прынялі такі характар, што памешчыкі-палякі зьвярнуліся да Наполеона з просьбаю аб абароне. Былі нават арганізаваны лятучыя атрады, каб уціхамірыць беспарадкі, у каторых Налолеон бачыў падгаворы рускай адміністрацыі проці яго самога». (В. И. Пичета. История крестьянских волнений в России. Минск, 1923, стар. 76).

Пасьля кампаніі 1812 году мы на Беларусі спатыкаем ужо такіх паноў, каторыя рады былі-б як-небудзь адчапіцца ад сваіх сялян. Гэтыя паны ўжо зразумелі, што рукі прыгоннага селяніна далёка менш выгадны для прогрэсыўнай гаспадаркі, чым рукі вольна-наёмнага рабочага. Прыгонная гаспадарка затрымлівала разьвіцьцё вяскова - гаспадарчай тэхнікі і перашкаджала інтэнсыфікацыі гаспадаркі. Апроч таго, сялянскія бунты ў часы кампаніі 12 году паказалі, што рукі сялян пры адпаведных выпадках могуць наносіць маёнтку руйнаваньне і нават праганяць з маёнтку самога пана. Само сабой зразумела, што беларускія лібэральныя паны хацелі вызваліцца ад селяніна так, каб уся зямля цалкам засталася ў іх руках. У такім выпадку яны мелі-б капітал у зямлі, а ў асобе вызваленых сялян яны мелі-б зусім танныя вольна-наёмныя рукі. Але на такое вызваленьне не згаджаўся рускі урад, які добра разумеў, што зьяўленьне на сьвет вяскова-гаспадарскага пролетарыяту для яго небясьпечна. Тады лібэральныя паны на Беларусі дадумаліся да вельмі добрага для іх выйсьця. Яны пачалі аддаваць сваіх сялян у наймы прамысловаму капіталу. Дзякуючы гэтаму, яны найперш ад усяго збывалі з рук ужо непатрэбнага ім прыгоннага селяніна і за гэта яшчэ атрымлівалі плату ад наёмніка сялянскіх рабочых рук. Апроч таго, яны вызвалялі сваю