Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/22

Гэта старонка была вычытаная

дзейнічаць згодна з наступнымі правіламі паводзін:

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы павінны прытрымлівацца мірных паводзін у адносінах да ЗША, не ўчыняць злачынстваў супраць грамадскай бяспекі, не парушаць ні федэральных законаў, ні законаў асобных штатаў ці тэрыторый ЗША, не ажыццяўляць варожых дзеянняў ці дапамогі ворагам ЗША інфармацыяй ці нейкім іншым чынам, не ўмешвацца ў справу абароны ЗША, палітычных працэсаў і грамадскай думкі краіны ні словам, ні ўчынкам; і строга выконваць усе пастановы Прэзідэнта, як гэтую, так і тыя, што яшчэ могуць быць выдадзены.

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы падлягаюць абмежаванню свабоды, затрыманню ці дэпартацыі з тэрыторыі ЗША згодна з чынам, прадугледжаным пунктамі 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША і згодна з пастановамі, якія пэўным чынам абвешчаны Прэзідэнтам.

АБАВЯЗКІ МІНІСТРА ЮСТЫЦЫІ І ВАЕННАГА МІНІСТРА

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я загадваю міністру юстыцыі выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі, а ваеннаму міністру загадваю выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Панамскага канала, Гавайскіх астравоў і Філіпінскіх астравоў. Кожны з іх ўпаўнаважаны затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў дзеля вызначэння неабходнасці пазбавіць іх свабоды ці выслаць з тэрыторыі краіны згодна з пэўнымі пастановамі. Для правядзення ў жыцце гэтых пастаноў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі міністр юстыцыі ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных дзяржаўных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Падобным чынам, ваенны міністр, выконваючы гэтыя пастановы ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Усе гэтыя дзяржаўныя структуры надзяляюцца ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для выканання вышэй азначаных пастаноў згодна з распараджэннямі міністра юстыцыі ці ваеннага міністра.

ПАСТАНОВЫ

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я абвяшчаю наступныя пастановы, якія знаходжу неабходнымі для захаваня грамадскай бяспекі:

(1) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў ня можа знаходзіцца на тэрыторыі Зоны Канала і ніхто з іх ня можа ні прыехаць на Гавайскія ці Філіпінскія а-вы ні пакінуць іх без адпаведнай пастановы мінстра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым ваенным камандаваннем для наведвання зоне ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай мясцовага ваеннага губернатара ці непасрэдна ваеннага міністра, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.

(2) Улада вызначаць тэрыторыі, абмежаваныя для наведвання, і затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Канала, Гавайскіх астравоў ці Філіпінскіх астравоў знаходзіцца ў юрысдыкцыі мясцовага ваеннага кіраўніцтва, якое мусіць дзейнічаць ў згодзе з вышэйазначанымі пастановамі пад кіраўніцтвам ваеннага міністра.

(3) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа прыехаць на Аляску, у Пуэрта