Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/40

Гэта старонка была вычытаная

ДАДАТАК

Папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі

(Amendments to the US Constitution)

Першыя 10 паправак складаюць Біль аб правах. Яны былі ратыфікаваны 15 снежня 1795 г.

1-я папраўка

Кангрэс не павінен прыймаць ніякія законы ў падтрымку рэлігіі альбо для забароны магчымасцей свабодна яе вызнаваць; таксама нельга абмяжоўваць свабоду слова, друку, права на мірныя сходы і падаваць хадатайствы ўраду аб вырашэнні праблем.

2-я папраўка

Права насельніцтва на арганізацыю апаўчэння для абароны свабоды ў краіне, а таксама права валодаць зброяй і насіць яе не павінна абмяжоўвацца.

3-я папраўка

У мірны час ніводзін вайсковец не павінен быць размешчаны ў прыватным доме без дазволу яго ўладальніка, у час вайны размяшчэнне вайскоўцаў у прыватным жылле ажыццяўляецца згодна парадку, які прадугледжаны адпаведнымі законамі.

4-я папраўка

Права народа на гарантыі недатыкальнасці асобы, жылля, дакументаў і маёмасці ад беспадстаўных вобыскаў і канфіскацый не павінна парушацца, і ніякія распарадженні такога роду не павінны выдавацца, інакш як пры дастатковых да таго заснаваннях, пацверджаных прысягай або заявай, і з падрабязным апісаннем месца, падлеглага вобыску, і асоб, падлеглых арышту ці прадметаў, падлеглых канфіскацыі.

5-я папраўка

Ніводная асоба не павінна прыцягвацца да адказнасці за злачынства, якое караецца смерцю, або за іншае ганебнае злачынства, інакш як у прысутнасці суду прысяжных ці згодна прыгавору суду прысяжных, выключэнне складаюць судовыя працэсы ў арміі, флоце або ў народным апаўчэнні, падчас вайны ці іншай надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае грамадскай бяспецы; аніводная асоба не павінна за адно і тое ж правапарушэнне двойчы падпадаць пагрозе пазбаўлення жыцця ці цялеснага пакарання. Ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і сведчанні супраць самога сябе; не павінен пазбаўляцца жыцця, свабоды або маёмасці без належнай прававой працэдуры; прыватная маёмасць не павінна канфіскоўвацца для грамадскіх патрэбаў без справядлівай узнагароды.

6-я папраўка

Пры ўсіх крымінальных ганеннях абвінавачваны мае права на неадкладны і публічны разгляд справы непрадузятым судом прысяжных таго штата і акругі, у якім злачынства здзейснена; прычым тэрыторыя такой акругі павінна быць вызначана законам загадзя; пры гэтым абвінавачваны мае права на інфармаванне пра існасць і падставы абвінавачвання, на вочную стаўку з сведкамі, якія паказваюць супраць яго, на абавязковы ўдзел сведкаў, якія могуць даваць паказанні ў яго абарону, і на дапамогу адваката для сваёй абароны.

7-я папраўка

Па ўсіх ісках, заснаваных на агульным праве, у якіх кошт аспрэчванага іску перавышае дваццаць долараў, захоўваецца права на суд прысяжных, і ніводзін факт, разгледжаны судом прысяжных, не можа быць перагледжаны якім-небудзь судом Злучаных Штатаў, інакш як у