Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

Палаты прадстаўнікоў у Кангрэсе, якую акруга магла б абраць, калі б была штатам. Але ні ў якім разе не ў большым ліку, чым ад найменш населенага штату; выбаршчыкі прызначаюцца ў дадатак да тых, якія прызначаюцца штатамі, і разглядаюцца пры выбарах Прэзідэнта як выбаршчыкі, прызначаныя ад штата; выбаршчыкі збіраюцца ў акрузе і выконваюць тыя абавязкі, якія ўсталяваны дванаццатай папраўкай.

Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне гэтага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 29 сакавіка 1961 г.

24-я папраўка

Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў удзельнічаць у галасаванні на кожных першасных ці іншых выбарах за Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, за выбарнікаў Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, або за сенатараў ці прадстаўнікоў у Кангрэсе, не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі, або якім-небудзь штатам з прычыны няплаты якоганебудзь выбарчага ці іншага падатку.

Раздзел 2. Кангрэс мае права забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 23 студзеня 1964 г.

25-я папраўка

Раздзел 1. У выпадку адхілення Прэзідэнта ад пасады або яго смерці ці адстаўкі , Віцэ-прэзідэнт становіцца Прэзідэнтам.

Раздзел 2. Калі пасада Віцэ-прэзідэнта будзе вакантнай, Прэзідэнт прызначае Віцэпрэзідэнта, які ўступае ў пасаду па ўхваленні большасцю галасоў абедзвюх палат Кангрэса.

Раздзел 3. Калі Прэзідэнт прадставіць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, такія паўнамоцтвы і абавязкі здзяйсняюцца Віцэ-прэзідэнтам як выканаўцам абавязкаў Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не падасць ім пісьмовай заявы пра зваротнае.

Раздзел 4. Калі Віцэ-прэзідэнт і большасць вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, пададуць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, Віцэ-прэзідэнт неадкладна прымае на сябе паўнамоцтва і абавязкі па пасадзе як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта. Надалей, калі Прэзідэнт падасць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён у стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, ён аднаўляе іх здзяйсненне, калі толькі Віцэ-прэзідэнт і большасць ,або вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, не пададуць на працягу чатырох дзён таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ажыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады. У гэтым выпадку Кангрэс мяркуе дадзенае пытанне, пазбіраўшыся для гэтай мэты на працягу сарака васьмі гадзін, калі тым часам не праводзіцца яго сесія. Калі Кангрэс на працягу дваццаці аднаго дня па атрыманні зазначанай пісьмовай заявы, або – калі Кангрэс не засядае на сесіі – на працягу дваццаці аднаго дня пасля таго, як ён павінен быў бы пазбірацца, вырашыць большасцю ў дзве траціны галасоў абедзвюх палат, што Прэзідэнт не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, то Віцэ-прэзідэнт працягвае здзяйсняць іх як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта; у адваротным выпадку Прэзідэнт аднаўляе здзяйсненне паўнамоцтваў і абавязкаў па сваёй пасадзе.