Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

чыста-народнай творчасьці („Слова а палку Ігараве“). Незабавам-жа. прышчапляецца пісаньне кронік свайго краю, у каторых адбіваўся нацыянальны дух і народныя ўплывы на аўтораў-летапісцаў. Выдатныя культурныя дзеячы, пісьменьнікі і творы зьявілісь у 12 сталецьці, каторае выглядаець дзеля таго залатой парою царкоўна-славяншчыны. Кожнае наша князьства мела сваіх слаўных пісьменьнікаў.

Летапісь Несьцера.—Так здаўна пачалі называць яе, але ці дапраўды напісаў яе Несьцер (радз. бл. 1056 г.—пам. бл. 1114 г.), ці можа Сільвестар, ці хто іншы, скуль быў родам сам летапісец і гдзе напісаў сваю летапісь,—дагэтуль невядома. Гэты летапісны свод дайшоў да нас у трох, значна пазьнейшых (14 ст.) за арыгінальнай летапісі сьпісках. Пачынаецца свод ад біблійнага Ноя, а канчаецца 1110 годам. Летапісь Несьцера вызначаецца этнографіяй славянскіх пляменьняў, славянафільствам, пабожнасьцю аўтора і тэндэнцыямі гаспадарства Русь; як відаць, летапісец-манах спасаўся ў Кіеве і ўцягнуўся ў кіеўскія інтарэсы. Шмат у летапісі апокрыфаў і наагул выдумак поэтычнага характара. Шмат народных пераказаў, асабліва запісаных летапісцамі ад нейкага 90-гадовага дзеда Яна. Мова—старая беларуская, мешаная з царкоўна-славянекаю. Гэта наша найстарэйшая (з вядомых дагэтуль) летапісь, з якой ведаем аб самым старадаўным часе жыцьця беларускіх пляменьняў.

Афрасіньня Полацкая. У Полацка-Віцебскім князьстве першай культурнай сілай, дужа выдатнай у разьвіцьці нашага пісьменства, была полацкая князеўна Прадслава, хрысьціянскае імя каторай Афрасіньня. Радзілася яна ў пачатках 12-га сталецьця. Давадзілася ўнучкаю слаўнаму беларускаму князю Усяславу Чарадзею. На дванаццатым годзе жыцьця Прадслава ўцякла ў манастыр. З маладосьці ўславілась стродкасьцю свайго жыцьця ў манашках. У манастыры-ж пачала яна перапісываць кнігі і прадаваць іх, а грошы аддаваць на старцаў. Патрэба ў кніжках была надта вялікая, і Прадслава надумалась залажыць такі манастыр, гдзе манашкі займаліся-б перапіскай кніг і вучэньнем дзяцей. Дастаўшы ад полацкага біскупа Ільлі дазвол на двор Сяльцо блізка Полацку, дзе раней жылі архірэі, Прадслава і зрабіла там жаноцкі манастыр, куды брала граматных манашак (між іншых сваю родную сястру Гарыславу і зродную Зьвяніславу), адчыніла там школы і прытулкі. Усё сваё жыцьцё аддала князеўна Прадслава на разьвіцьце пісьменства, на падняцьце культуры ў родным краі. Пад старасьць паехала