Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

яго высокай адукацыі. „Пасланьне“—рэдкая памятка, значаньне якой, дзеля таго, яшчэ большае. Яно моральна здавальняе нас, бо паказуець, як высака стаяла на Беларусі адукаванасьць навет у 12 сталецьці.

Аўрам Смаленскі. У канцы 12-га сталецьця жыў у Смаленску вялікі кніжнік Аўрам. За пісьменнасьць і начытаннасьць у „глыбінных“ кнігах адны лічылі яго за філёзофа, а другія—за гэрэтыка. Ен адчыніў школу, у якой вучыў ня толькі чытаць сьвятыя кнігі, як уважалі раней, але і разглядацца ў іх думках. Духавенства на Аўрама Смаленскага, як воўк, рычэла, бо ён адбіў усіх вучняў. Аўрам Смаленскі, як тая пчала, стараяна зьбіраў адусюль мёд для роднага пісьменства,—то сам сьпісаваў, то даваў другім сьпісаваць.

Былі тады ў Смаленскім князьстве і другія выдатныя людзі, аб каторых дайшлі да нас невялікія таксама весткі.

Кірыла Тураўскі († 1182 г.). Тураўска - Пінскае князьства дало ў пісьменстве Кірылу Тураўскага, каторы быў архірэям у Тураве, у сталіцы. Меў ён вялікую на свой час адукацыю. Дасканальна ведаў грэцкую рыторыку, а быў прыродны красамоўца. Уславіўся сваімі паўчэньнямі, як нязвычайна здольны прамоўца-поэт. Творы яго дайшлі да нас ува многіх сьпісках, сярод каторых ёсьць і орыгінальныя. Ён напісаў: 1) сем паўчэньняў, або слоў (на Вербніцу, на Вялікадне, на Праводніцу і інш.); 2) дваццаць сем малітваў і некалькі канонаў. У „Слове на Ушэсьце“ Кірыла Тураўскі найлепей паказаў свае поэтычныя здольнасьці, сваю бязьмежную і прыгожую фантазію, хараство і вялікасьць сваіх абразоў. Вельмі харошае „Паўчэньне ў нядзелю аб раслабленым“ вызначаецца яркасьцю апавяданьня, чаго дасяг поэт, ужыўшы драматызму. „Слова ў нядзелю новую па Пасцы“ вызначаецца поэтычнай сымвалістыкай. Малітвы і каноны Кірылы Тураўскага—глыбокая пакута, гарачыя сьлёзы грэшнага чалавека, каторы просіць Бога зьмілавацца, выратаваць яго. Літэратурны бок твораў Кірылы Тураўскага вышэй за царкоўнага элементу,—гэта болей прыгожая літэратура, чымся царкоўная. Тут мы знойдзем усе спасабы прыгожага пісаньня і ўсе асаблівасьці поэтычнай творчасьці: сымволіку, драматызм, дыялёгі, эпітэты, тропы, фігуры; тут ёсьць абразы з Бібліі, з царкоўнага культа, з натуры. Поэт пільнуець хараство стылю. Творы яго нязвычайна здавальнялі адукаваных знаўцаў, але просты народ ня мог іх зразумець; ў іх таксама няма нічога з роднага жыцьця.

Даніпа Папомнік. — Быў ігуменам у Чарнігаве. Падарожнічаў у Палестыну, шаснаццаць месяцаў бавіў