Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

тыў, ды не абы-як, а вельмі хораша і гарманічна зьвязаўшы яго з хвалебнай песьняй няўмірушчай праўдзе і творчаму слову („Курган“).

Адвечная песьня—драматычная поэма ў 12 праявах. Аб гэтай рэчы, скончанай поэтам ў Бараўцах улетку 1908 года, М. Багдановіч пісаў так: „Гэтая пацерка з невялікіх гутарак-вершаў зусім зьбіваецца ва „Жалейку“: зьмест іх той-жа самы, форма, праўда, гладзей, але ня вельмі,—і ўсё-жткі яны пакідаюць глыбейшы сьлед у душы чытача; ўвесь сакрэт гэтага ляжыць у цэльнасьці іх, бо разьмешчаны яны паводлуг аднэй і тэй-жа думкі і ўвесь час дапаўняюць, падтрымываюць адзін аднаго. Усё жыцьцё мужыка праходзіць перад нашымі вачыма, і няма там ніводнага мамэнту, каб ня ліліся сьлёзы, і няма ніводнага пуці да лепшай долі, няма нічога лепшага за сьмерць… Бязвыхаднасьць, безнадзейнасьць—вось што чуваць ува ўсёй поэме, што цяжкім камянём кладзецца на душу чытача пасьля кожнай праявы. Некалькі іншым тонам напісана толькі „вясельле“, — бадай ці не найлепшая частка поэмы. Калі што яму і шкодзіць, дык мо‘ толькі такія словы як „кадрыля“, „парад“ і т. п., а ўсё другое,—і бойкі рытм, і рыфмы на сярэдзіне строк, і навет нейкая грубаватасьць вельмі жывой мовы—усё на сваіх мястох, усё надта добра падабрана да зьместу: Што датыкаецца да найслабейшага боку поэмы, дык—на наш пагляд—гэта грубы сымволізм, прыпамінаючы дзе-якія кепскія месты з твораў расейскага пісьменьніка Л. Андрэева“.

Сон на кургане — драматычная поэма ў 4 абразох. Напісаў яе Купала ўлетку 1910 года ў Пецярбурзе, калі ў сталічнай абстаноўцы быў агорнут усёю сілаю агульна-грамадзянскага настрою і знаходзіўся пад вялікім ўплывам маскоўскае літэратуры. Гэта быў і другі перыад творчасьці поэта, калі ў яго пачаўся процэс самастойнага, індывідуальнага агляду спрадвечных, праклятых пытаньняў, калі ён падвадзіў свой ранейшы масава-сялянскі сьветагляд пад шырокія рамкі сьвядома ўспрынятых сусьветных ідэй. Па артызму, укладзенаму ў гэтую новую поэму, яна стасуецца з „Адвечнай песьняй“, як „Шляхам жыцьця“ з „Жалейкай“, а па сваёй духоўнасьці яна—далейшае разьвіцьце „Адвечнай песьні“. І той ідэйны поступ двух гадоў (1908—1910) трэба прызнаць невялікім і для беларускай поэзіі мала памысным, бо Сам—той жа беларус-селянін з , „Адвечнай песьні“, але ён тут прэтэндуе на ўсебеларускае нацыянальнае прадстаўніцства і большую адукаванасьць у соцыялёгіі, хоць стаў меней нацыянальны, страціў ў беларускай беспаерэднасьці